Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Русецкі Аляксей

Анатаваны спіс

твор

Русецкі, А. Айкумена : выбраныя вершы і паэмы / Аляксей Русецкі. – Мінск : Маст. літ., 1992. – 335 с. : іл.

Урывак з паэмы «Хвала жыццю»

Хвала жыццю! Хай цвіце яно
вачамі дзяцей і вясёлых кветак,
гамоніць калоссем і роднай мовай,
за гэта —
хоць сёння гатовы памерці.

Ці ж можна падумаць, што раптам, за міг
ад выбухаў сплюшчыцца ў полымі неба,
і сонца пагасне, і ў цемры зямной
ні гуку жывога —
нікога, нічога…

Хвала жыццю
ад зерня й лістка,
да шэрых паўшар’яў яго чала,
дзе думкі бязмежнай пульсуе святло,
якога няма, пэўна, у цэлым сусвеце!

І словам, і справай — хвала жыццю!
Над трэцім уздыме
тысячагоддзем,
не слупам касмічным агню,
а зарой,
век новы братэрства ўсяго чалавецтва.
твор

Русецкі, А. Паэмы / А. Русецкі. – Мінск : Маст. літ., 1979. – 120 с. : іл.

Урывак з паэмы «Яго вялікасць»

Калісьці ў баях да цябе дайшоў,
прыпаў да тваіх віхораў;
шмат год прашумела,
і вось я зноў
з табою сустрэўся, мора.
Мой плашч ляціць на пясок руды,
спяшаюся,
між намі —
нікога…
Іду, каб мігцела ты
нароўні з маімі губамі.
Калі ад ран паміраў наш камдыў,
табою суцішыць смагу
хацеў ён,
пеннага ён прасіў —
балтыйскага —
хоць біклагу.
На захад пракладвалі мы ў баях
дарогу агнём, бранёю…
Адчуў тваю вечнасць са смуткам я
пасля апошняга
бою.
Шмат год прашумела,
і вось я зноў
з табою сустрэўся, мора.
Мне любы россып тваіх пяскоў
пад гулкім чырвоным борам.
Прыязна,
па-беларуску тут
мне сосны шумяць над прыбоем,
ёсць вецер прастораў і ціхі кут
для думак маіх і мрояў.
Эх, мора,
і я сівізну нажыў!
Я быў бы з табой аднакі,
каб мог захаваць у сваёй душы
і вечнасць, як бліск малайкі.
Спрадвеку мігціш на святло — святлом,
ад ветру гайдаешся ў пырсках,
ты — чулае,
нездарма ж было
калісьці жыцця калыскай…
Колосья

Русецкий, А. Служба света : стихи / Алексей Русецкий ; авториз. пер. с бел. Н. Кислика. – Москва : Советский писатель, 1982. – 79 с. : іл.

Вверх