Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Чарот Міхась

125 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Міхася Чарота ў нашых бібліятэках

Міхась Чарот (Міхаіл Сямёнавіч Кудзелька) (1896-1937) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Нарадзіўся 7 лістапада 1896 года ў вёсцы Рудзенск Мінскай вобласці.

Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1917). У гэтым жа годзе мабілізаваны ў армію. У 1918 вярнуўся на Беларусь, уваходзіў у арганізацыю «Маладая Беларусь», у 1920 годзе адзін з арганізатараў Беларускай камуністычнай партыі. У 1925-29 рэдактар газеты «Савецкая Беларусь».

Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнік першай у рэспубліцы літаратурнай арганізацыі «Маладняк». З 1927 года член аб’яднання беларускіх пісьменнікаў «Полымя». Удзельнічаў у культурна-нацыянальным жыцці: спяваў у хоры У. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатральнага гуртка «Маладзік». У 1930-я гады рэдактар Беларускага дзяржаўнага выдаведства, літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 1937 годзе быў арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Творчая біяграфія

Друкаваўся з 1918 года. Пачатковы этап творчасці адметны нацыянальна-патрыятычным гучаннем. Пасля 1921 года дамінуюць рэвалюцыйна-пралетарскія матывы: зборнікі вершаў «Завіруха» (1922), «Выбранныя вершы» (1925), «Сонечны паход» (1929). У паэме «Босыя на вогнішчы» (1922) Міхась Чарот прадставіў паэтычную версію рэвалюцыі на Беларусі. Паслярэвалюцыйнае жыццё, збліжэнне горада і вёскі адлюстравана ў паэме «Беларусь лапцюжная» (1924). У паэме «Марына» (1925) паказана героіка-рэвалюцыйнае змаганне часоў грамадзянскай вайны на фоне рамантычнага і фальклорна-ідэалізаванага кахання. У паэме «Карчма» (1925) тэма мінулага і сучаснага Беларусі. У зборніку апавяданняў «Веснаход» (1924) пісьменнік праявіў сябе як майстра прозы, стварыў псіхалагічна глыбокія характары герояў, беларуская рэчаіснасць 1920-х гадоў.

Прыгодніцкая аповесць «Свінапас» (1923-24) пра падзеі грамадзянскай вайны. Паводле гэтага твора створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль», які быў пастаўлены ў 1926 годзе.

Аўтар народнай драмы «На Купалле» (напісана ў 1921, пастаўлена ў гэтым жа годзе БДТ-1). Не збераглася, адноўлены тэкст драмы апублікаваны ў 1982 годзе.

Апублікаваў вадэвіль «Мікітаў лапаць» (1923, пастаўлена Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі; ролю Мікіты выконваў аўтар; Беларускім тэатрам імя Я. Купалы ў 1979), дзіцячыя п’есы «Данiлка i Алеська» (1920), «Пастушкi» (1921) і інш. Асобныя вершы Міхася Чарота пакладзены на музыку. На тэкст п’есы «На Купалле» кампазітар А. Туранкоў стварыў оперу «Кветка шчасця» (1940).

Глядзець фільм онлайн:

Мастацкі фільм «Лясная быль» паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас» рэжысёра Юрыя Тарыча. Фільм захаваўся не цалкам.

Лесная быль (1926) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=_HugEsAti0w. – Заглавие с экрана.

Вверх