Па сцяжынках твораў Васіля Віткі
У гарадской дзіцячай бібліятэцы № 4 прайшла літаратурная гульня «Па сцяжынках твораў Васіля Віткі».
У гэтым годзе 16 мая мы будзем адзначаць 115 гадоў з дня нараджэння аднаго з выдатнейшых дзіцячых пісьменнікаў нашай краіны Васіля Віткі, пісьменніцкая біяграфія якога пачалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі таго часу. Але сапраўдную вядомасць ён набыў у дзіцячай літаратуры як паэт-казачнік. Амаль дваццаць гадоў Васіль Вітка аддаў выхаванню маленькіх грамадзян рэспублікі як рэдактар часопіса «Вясёлка».
Пад час літаратурнай гульні бібліятэкар распавядала біяграфічныя звесткі Васіля Віткі, цікавую гісторыю з’яўлення на свет першай кніжкі для дзяцей «Вавёрчына гора». Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, гулялі у гульні «Прачытай на старонцы №…», «Перакладчык».
26 марта |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


