Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Пералівы роднай мовы

У межах тыдня роднай мовы «Пералівы роднай мовы» у бібліятэках нашай установы прайшлі мерапрыемствы.

У гарадской біблятэцы № 7 вучні 7 «Б » класа СШ № 11 наведаліся ў куток даўніны «Сакрэты беларускай хаты». Вучні пазнаеміліся з прадметамі побыту беларусаў, захаваўшыміся ад продкаў, з выставай «Пералівы роднай мовы»; даведаліся, што азначаюць словы «абрус», «самапрадка», «рушнікі», «бойка», «збан», «вянок» , «гладыш», «прас» і ўбачылі, як яны выглядаюць.

Карыстальнікі гарадской біблятэцы № 1 прынялі ўдзел у этнакалажы «Сакрэты бабулінага куфара». Калісьці нашы бабулі захоўвалі ў куфары ўсё самае каштоўнае, створанае сваімі працавітымі рукамі: тканыя посцілкі, ручнікі, вышытыя кашулі, абрусы, аздобленыя карункамі падузорнікі. Дарослым і дзецям прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны «Як жылі нашы продкі», пагуляць у «Запоўні куфар», «Я назаву, ты пакажы» і «Гавары па-беларуску». За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі пялёсткі валошкі, з якіх потым складвалі кветку. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстаўка «Да вытокаў душой дакраніся».

У гарадской біблятэцы № 2 для вучняў 6 «Б» класа быў праведзены турнір знаўцаў «У свеце родных слоў». Акрамя таго, дзеці пазнаеміліся з кніжнай выставай «Святло роднага слова»; прынялі ўдзел у квілт-віктарыне «Слоўнік этнографа».

У цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна для вучняў 6 класа СШ № 1 адбыўся турніў знаўцаў «З павагай да роднай мовы». Дзеці разгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у конкурсах «Перакладчыкі», «Словаведы», «Закончыце сказы», актыўна адказвалі на пытанні віктарыны «Лепшы знаўца роднай мовы». З цікавасцю вучні знаёміліся з кніжнай серыяй «Беларускія пісьменікі дзецям». Таксама адбылася літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруем з роднай мовай», гульня-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову?» і літаратурны марафон «Роднага слова галасы». Дзеці нагадалі забаўлянкі, песні, лічылкі; чыталі вершы; удзельнічалі у конкурсе “Таямнічая бочка”; пераклалі назвы рэчаў на беларускую мову, адгадвалі загадкі, тлумачылі фразеалагізмы і інш.

У гарадской біблятэцы № 6 імя В.З. Харужай прайшла займальная віктарына «Льецца мова – родная мова», а таксама вясёлая граматыка «Калі ласка запрашаем – тут мы мову вывучаема». Віктарына складалася з заданняў: «Далей, далей», «Самы кемлівы», «Шарады», «Загадкі», «Словаведы», «Крылатая паштоўка», «Веру – не веру», «Творы і аўтары», «Прадоўжы твор», «Шыфроўка» і інш. Падчас вяселай граматыкі ўдзельнікам былі прапанаваны конкурс «Кемлівых», конкурс «Перакладчыкаў», конкурсы «Усявед» і «Папацей грамацей».

У гарадской біблятэцы № 5 прайшла акцыя «Маё любімае слова па-беларуску».

У Крынічанскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына-гульня «Смак беларускай мовы». Удзельнікі знаёміліся з кніжнай выставай «Чытайце беларускае», прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях “Загадкі-жарты” і “Хуткамоўкі чытаем разам”, а таксама ў моўным практыкуме “На мове роднай размаўляем”.

У Козенскай сельскай бібліятэцы прайшоў пазнаваўчы час «Зямлі маёй роднае слова». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята роднай мовы, у якой адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі выконвалі заданні: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Шарады”, “Словаведы”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору” і іншыя.

Да Міжнароднага дня роднай мовы і да 75-годдзя беларускага пісьменніка, педагога, даследчыка і грамадскага дзеяча Міхася Пазнякова ў гарадской бібліятэцы № 3 для вучняў СШ № 2 прайшоў літаратурны куфэрак «Залаты ключык духоўнасці». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і яго кнігамі, паслухалі верш «Беларусь» і абмеркавалі яго. Прынялі ўдзел у конкурсе «Мастакі», разгадалі крыжаванку «Робат» з кнігі «Гульняслоў», адгадалі загадкі, шарады, метаграмы, анаграмы. Прачыталі скарагаворкі. А да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа для вучняў 10 класса прайшоў літаратурны багаж па творчасці І. Мележа «Тонкі знаўца чалавечай душы». Удзельнікі адказалі на пытанні віктарыны па творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Пясняр палескай душы». Таксама прайшла акцыя «Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!».

У Бельскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»

У Махнавічскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя «Чытай па-беларуску».

У Каменскай сельскай бібліятэцы праводзіліся гучныя чытанні «Добры дзень, казка беларуская» і бібліятэчны квілт «Цікавыя беларускія словы».

тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы тыдзеньмовы

17-23 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх