Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Па-беларуску кажуць так. Беларуская хата на цуды багата

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы № 7 для вучняў 5 «Д» класа СШ № 11 прайшоў моўны эрудыт «Па-беларуску кажуць так…», а таксама інтэрактыў па кнізе А. Сачанкі «Едзем да бабулі на вёску» пад назвай «Беларуская хата на цуды багата».

На мерапрыемстве «Па-беларуску кажуць так…» дзецi пазнаемiлiся з гiсторыяй і культурай роднай мовы, прынялi ўдзел у віктарынах «Загадкі», «Прыкметы», «Казкі», ў гульнях «Словазнаўцы» і «Хуткамоўкі», паказалі веданне беларускага фальклору ў конкурсе «Прадоўжы прыказку»; праявілі кемлівасць, прадэманстравалі выдатныя веды і ўменне працаваць у камандзе.

Падчас мерапрыемства «Беларуская хата на цуды багата» бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кнігай А. Сачанкі, якая была перавыдадзена ў 2025 годзе. Гэта сапраўдны куфар са скарбамі, дзе сабраны самыя цікавыя гісторыі пра тое, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якія прыгожыя рэчы стваралі.

Школьнікі даведаліся, што азначаюць словы «абрус», «самапрадка», «рушнікі», «гладыш», «жорны», «нагавіцы», «пантофлі» і г. д. З дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускіх слоў» бібліятэкар ўзгадала і іншыя назвы прадметаў па-беларуску ў алфавітным парадку. Некаторыя з прадметаў дзеці змаглі ўбачыць на бібліятэчных выставах.

Дзеці узгадалі пагаворкі пра гасціннасць і дабрабыт беларусаў, прачыталі хуткамоўкі.

У конкурсе «Беларускі пачастунак» вучні даведаліся пра назвы беларускіх страў, адчулі сабе кухарамі і запомнілі, з якіх прадуктаў гатуюць нацыянальные стравы.

Дзеці паабяцалі ў Дзень роднай мовы размаўляць выключна па-беларуску, каб аб’яднацца з усім беларускім народам у справе захавання спадчыны продкаў.

эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата эрудытхата

16-17 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх