Палеская вандроўка з Іванам Мележам
У гарадской бібліятэцы № 7 у рамках праекта «ЛИТературный чеМОДАнчик» адбылася гульня-падарожжа «Палеская вандроўка з Іванам Мележам».
Госці мерапрыемства пазнаёміліся з невядомымі фактамі з біяграфіі і літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка, даведаліся, што іменем Івана Мележа названы бібліятэка ў Гомелі і Мазырскі драматычны тэатр, а на малой радзіме Івана Паўлавіча, у весцы Глінішча, працуе літаратурны музей, які захоўвае памяць пра славутага земляка.
Дзеці разгадалі філворд «Людзі на балоце», растлумачылі значэнне слоў з кнігі «Людзі на балоце», прынялі ўдзел у гульне «Трыміно».
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава-інсталяцыя «Напісана навечна», якая раскрывае творчасць Івана Мележа. На ёй прадстаўлены збор твораў пісьменніка, яго знакамітая «Палеская хроніка», зборнікі артыкулаў пра жыццёвы і творчы шлях славутага земляка, а таксама прадметы сялянскага побыту тых часоў, якія дапамагаюць адчуць атмасферу эпохі.
13 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


