Таямніцы беларускіх слоў
Да Міжнароднага дню роднай мовы ў гарадской бібліятэцы № 1 для вучняў 5 класа сярэдняй школы № 8 правялі інтэлектуальную размінку «Таямніцы беларускіх слоў».
Удзельнікі гульні падзяліліся на 3 каманды (Зялёныя, Жоўтыя, Чырвоныя) і спаборнічалі ў конкурсах “Знайдзіце дэвіз”, “Аматары беларускага фальклору”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Перакладчык”, “Апранайся па-беларуску”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Шыфравальшчык”.
Усе заданні садзейнічалі ўзнаўленню ў памяці дзяцей набытых ведаў па беларускай мове і літаратуры, развіццю чуйнасці да роднага слова. У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Час чытаць на роднай мове”.
17 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


