Колкі снег жыцця
У межах тыдня роднай мовы ў зале краязнаўства цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылася прэзентацыя кнігі мазырскага паэта Васіля Андрыеўскага «Колкі снег жыцця».
Кніга ўбачыла свет у сталічным выдавецтве «Каўчэг». Над ёй працавалі рэдактар і аўтар прадмовы Васіль Жуковіч, мастак Марына Адосій, дызайн вокладкі зрабіў Уладзімір Пінтусаў. Новая кніга адрозніваецца ад папярэдніх выданняў аўтара, бо складаецца толькі з чатырохрадкоўяў. Менавiта чатырохрадкоўі, а іх у кнізе аж семдзесят, паказваюць уменне майстра мастацкага слова максімальна коратка выказаць істотнае.
Павіншаваць Васіля Андрыеўскага прыйшлі мастачка Марына Адосій, мастак Уладзімір Валадковіч, навучэнцы СШ № 1 і мазырскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў. На вершы паэта прагучалі песні барда і кампазітара Міхаіла Копача. Гучалі вершы ў выкананні аўтара.
17 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


