Праўда жыве ў творах Мележа
8 лютага народнаму пісьменніку Беларусі Івану Паўлавічу Мележу споўнілася б 105 год. Каб ушанаваць яго памяць, выказаць словы ўдзячнасці за яго творчасць, асабліва за “Палескую хроніку”, у якой пісьменнік так добра паказаў наш край – любае Палессе, для вучняў 11 класа СШ № 1 цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна арганізавала літаратурную гасцёўню «Праўда жыве ў творах Мележа».
Мы ўзгадалі першы верш мастака слова - “Радзіме”, першае апавяданне - “Сустрэча”, вялікае эпічнае палатно – раман “Мінскі напрамак”. Асобна абмеркавалі характары герояў “Палескай хронікі”. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй.
Вынікам стаў турнір знаўцаў, які падагульніў веды вучняў.
6 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


