Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Таямнічая планета

гадзіна
У бібліятэцы праведзена гадзіна цікавага чытання
гадзіна
У бібліятэцы праведзена гадзіна цікавага чытання

У гарадской бібліятэцы №2 у межах дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» для вучняў 6 «А» класа была праведзена гадзіна цікавага чытання «Таямнічая планета Уладзіміра Мазго», прысвечаная 65-годзю з дня нараджэння беларускага паэта. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць вучняў з творчасцю Уладзіміра Мазго, выхоўваць любоў да роднай мовы, спрыяць развіццю творчых здольнасцей; фарміраваць цікавасць да беларускай літаратуры.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар з дапамогай кніжнай выставы «Загадкавая планета Уладзіміра Мазго» пазнаёміў дзяцей з жыццём і творчасцю паэта. Яны з цікавасцю паслухалі факты з яго біяграфіі, пачулі аб тым, як нараджаюцца вершы, адкуль бяруцца сюжэты для новых твораў, што паэт зарэкамендаваў сябе таксама як паэт-песеннік. Затым дзеці з азартам чыталі скорагаворкі, адгадвалі загадкі. А яшчэ даведаліся, што такое акразагадкі, паліндромы, метаграмы. У канцы мерапрыемства дзеці чыталі вершы паэта, паглядзелі відэаролік і паслухалі песню «Белы буслік», пакладзеную на верш Уладзіміра Мазго.

27 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх