Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Сустрэча з паэтам

У краязнаўчай гасцінай «Сустрэча» цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна адбылася сустрэча з Галінай Дашкевіч.

Галіна Мікалаеўна з заўсёды чаканы госць у нашай бібліятэцы. А родная мова з яе вуснаў ліецца бы меладычная песня: «На Палессі не гавораць, а спяваюць, мову родную да сэрца прытуляюць…». З маленства, з роднай хаты, ад роднай зямлі прыняла свой паэтычны дар Галіна Мікалаеўна. Скончыла Мазырскі педагагічны інстытут і ўсё жыццё аддала выкладчыцкай працы і паэтычнай творчасці. У студэнцкія гады Галіна Дашкевіч стала актрысай Мазырскага народнага тэатра: з захапленнем выконвала ролі Паўлінкі ў камедыі Янкі Купалы, Зосі ў яго драме «Раскіданае гняздо», Надзеі і Зіны ў трагікамедыі Андрэя Макаёнка «Трыбунал». Больш за дваццаць гадоў Галіна Мікалаеўна аддала тэатру, на аснове якога сёння створаны прафесійны драматычны тэатр імя Івана Мележа.

сустрэча сустрэча сустрэча сустрэча

20 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх