Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мікола Мятліцкі

70 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Міколы Мятліцкага ў нашых бібліятэках

Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Мятліцкі (1954) — паэт, перакладчык, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Член саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года.

Нарадзіўся 20 сакавіка ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пacля дзесяцігодкі Мікола Мятліцкі падаўся ў Мінск, паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, бо вершы ўжо складаў у школе, у старэйшых класах. Пасля была магчымасць паступіць у аспірантуру — чакаў у Ленінградзе сам акадэмік Д. С. Ліхачоў, але выпускнік БДУ зрабіў свой выбар, застаўся верны паэтычнаму прызванню. Працаваў y штотыднёвіку «Літapaтypa i мacтaцтвa», выдaвeцтве «Мacтaцкaя лiтapaтypa». З 2002 года па 2014 год з’яўлялся галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Творчая біяграфія

Друкавацца пачаў у 1969 гoдзe. Першыя зборнікі «Абеліск у жыце» (1980), «Мoй дзeнь зямны» (1985) паспелі ўбачыць свет да чарнобыльскай навалы. Яны напоўнены светлымі матывамі і вобразамі. Паэт перадае сваю ўлюбёнасць у навакольнае прыроднае асяроддзе, у сваю малую радзіму, землякоў. За яго паэзіяй стаіць жывы чалавек са сваім характарам і біяграфіяй, ладам мыслення.

Чорны 1986 год аказаўся трагічным, лёсавызначальным як для ўсёй Беларусі, та і для Міколы Мятліцкага. Жыццё падзялілася надвое — да і пасля Чарнобыля. Гэтая акалічнасць перайначыла ўвесь характар творчасці паэта, яго светаўспрыманне. Мікола Мятліцкі выступае як летапісец чарнобыльскай трагедыі, якой прысвечаны нямала глыбокіх, прачулых кніг і асобных твораў, вядомых далёка за межамі Беларусі. Іх героі — аднавяскоўцы і землякі паэта. Галоўнае ў гэтых вершах не тое, што страчана, а тое, што навекі засталося ў чулай паэтавай душы.

Зборнік вершаў «Бaбчын» (1996), які аўтар назваў «кнігай жыцця» — адна з самых моцных кніг Міколы Мятліцкага, своесаблівы паэтычны помнік роднай вёсцы, адселенай у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на ўвесь драматызм, няма адчування жыццёвага тупіка, безвыходнасці ці адчаю. Мужнасць, воля, стойкасць — вось аснова светаадчування лірычнага героя «Бабчына».

Аўтар зборнікаў паэзіі «Гopкi выpaй», «Шляx чaлaвeчы» (абодва 1989), «Блаславенне», «Пaлecкi cмyтaк» (абодва 1991), «Чaкaннe coнцa» (1994), «Хoйнiцкi cшытaк» (1999), «Жыцця глыбiнныя вipы» (2001), «Мой боль вырастае да зор» (2016), «Бяссмертнік» (2019), «Існасць» (2020)і інш. Вострыя праблемы сучаснасці, духоўныя каштоўнасці жыцця, гонар за свой край, трывога за лёс народа — асноўны пафас паэзіі Мятліцкага.

М. Мятліцкі і Мазыршчына

У адным з інтэрв’ю карэспандэнту газеты «Жыццё Палесся» паэт нагадвае, што горад Мазыр ён убачаў у 8-гадовым узросце, калі прыехаў з бацькамі ў госці да родзічаў. Яго ўразіла панарама горада, якая адкрываецца з маста праз Прыпяць, шматпавярховасць і архітэктура будынкаў, незвычайнасць рэльефу і пейзажу. Усё убачаннае знайшло адлюстраванне у яго творчасці.

Мікола Мятліцкі наведваў Мазыр і ў сталым узросце, куды прыязджаў для удзелу ў навуковых і творчых форумах на базе Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта. Быў асабіста знаёмы з Валянцінам Шкурко — адным з першых яго рэктараў. Наведваў паэт наш горад і ў кагорце шматлікіх пачэсных гасцей падчас святкавання 850-годдзя Мазыра.

Крыніца:

«…Некаму ты ачужэлая зона, сэрцу майму – ты да скону Радзіма!» : [інтэрв’ю Н. Канопліч з М. Мятліцкім] [Электронный ресурс]. // Мозырь NEWS : новостной портал. – 2018. – 26 апреля. Режим доступа: http://www.mazyr.by/2018/04/nekamu-ty-achuzhelaya-zona-sercu-majmu-ty-da-skonu-radzima/. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 07.02.2024.

Поэмы

Мятліцкі, М. Прысутнасць : вершы, паэма, вершаваная аповесць / Мiкола Мятлiцкi. – Мінск.: Мастацкая літаратура, 2017. – 495 с.

Адзін з вершаў новай кнігі паэзіі прысвечаны г. Мазыру.

«Мазыр»

Над Прыпяццю, на выспах крутабокіх,
3 якіх відна усёй айчыны шыр,
Пад самыя пярэстыя аблокі
Ты ўзнёсся белым лебедзем, Мазыр.

3 гадоў маленскіх позірку адкрыты,
Ў душы ты прапісаўся назаўжды.
Дзе б я ні быў, з якой глядзеў арбіты, —
Не грэюць так чужыя гарады.

На замчышча ўзыду - вякі пачую,
Яны вядуць здавён бязмоўны сказ.
У «Прыпяці» з сябрамі заначую,
Вандроўны госць, над Прыпяццю не раз.

Буяніць хмельна зелянінай лета,
Гудуць імклівых вулак галасы.
Мне бачныя твайго ўніверсітэта
На выспах вечных гмахі-карпусы.

Прыняць з гасціннай шчодрасцю ты ўмееш,
У гонцы веку думкі астудзіць.
Па вулачках тваіх калісьці Мележ
Любіў падоўгу ў роздуме хадзіць.

Тваіх паэтаў трапяткая песня
Праз вёрсты свету гучна мне чутна.
Паўнюткая, нібы рака Палесся,
Твая, мой любы горад, даўніна.

Адсюль нябёсаў вольных бачна яснасць
I бель бяроз зарэчных у гаях.
Паўнюткая, нібы рака, сучаснасць
Духоўнай пераемнасцю твая.

Мой горад-лебедзь… Крыллем лебядзіным
На выспах гонкіх здаўся ўчора мне.
Лічы свае шчаслівыя гадзіны,
Шапчы свае паданні і быліны
Чыёйсьці юнай залатой вясне.
Вверх