Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Уладзімір Мазго

Анатаваны спіс

Знічкі

Мазго, У. Знічкі вечнасці : вершы, песні, лірычныя мініяцюры / Уладзімір Мазго. – Мінск : Беларусь, 2020. – 199 с.

Верш са зборніка

«З чыстага ліста»
А снег нябёсы расхістаў
I долу асыпаўся,
Каб зноўку
3 чыстага ліста
Твой новы дзень пачаўся.
Каб па сумётах трапяткіх
Вялі чыстапісанне —
Два паралельныя радкі –
Акрыленыя сані.
Каб чараваў дзявочы смех,
Іскрысты і спакусны,
I раставаў гарачы снег
На палахлівых вуснах…
А снег нябёсы расхістаў
I долу асыпаўся,
Каб зноўку
3 чыстага ліста
Твой новы дзень пачаўся.
«Жаўруковая мова»
Нібыта песня жаўрукова,
Ласкава далі ахіне
Святлом азоранае слова,
Што зачароўвае мяне.
Нібыта промні, льюцца гукі
I саграваюць нас цяплом.
Мы расхінём, як крылы, рукі
I разам песню запяём
. Кожным гукам чароўным і словам
Зноў табою акрылены я.
Беларуская мова —
Наша з небам размова —
Жаўруковая песня мая.
Няхай усмешкай перуновай
Маланка ў небе прамільгне —
Спяваюць нівы і дубровы
На роднай мове для мяне.
А гукі кроплямі праліцца
Спяшаюць з ліўнем на зямлю.
Каб роднай мовай наталіцца,
Яе да сэрца прытулю.
Кожным гукам чароўным і словам
Зноў табою акрылены я.
Беларуская мова —
Наша з небам размова —
Жаўруковая песня мая.
Мова, святая крыніца,
Звонка і светла бруіцца.
I сэрцы хвалюе нанова
Мая беларуская мова.
Криница

Мазго, У. Пад спеў крыніц : вершы і балады / Уладзімір Мазго. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 55 с. – (Першая кніга паэта).

Верш са зборніка «Беларусі»

Будуць зноўку вітаць
Тваіх белых буслоў.
Будуць зноўку шаптаць
Табе выраі слоў.
Я не буду, прабач,
Гучных слоў гаварыць.
Захлынуся, як плач
Белавежскіх зубрых…

Ці не крэпасць твая
Пасылае байца,
Што напіцца паўзе,
Як тады,
З Мухаўца…
Ён паўзе праз агонь,
Цераз пушчы,
Гады...
Гукі —
3 каскі яго —
Жыватворней вады…

Будзе звонка вясна
Капяжамі звінець.
Будзе нема стагнаць,
Як хатынская медзь…
Хто крывінка твая —
Усвядоміш тады,
Калі Ты —
Гэта я…
Калі я —
Гэта Ты…
Весна

Мазго, У. У нябёсах вясны : выбраныя творы / Уладзімір Мазго. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2013. – 400 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Верш з цыкла «Анёл нябесны»

У год свінні

У год свінні я ўсім жадаю
У добрых справах ураджаю
I дабрабыту, і адзінства,
I шмат свініны, а не свінства

Верш з цыкла «Сакавіны»

⚹ ⚹ ⚹
Бібліятэка — для душы аптэка…
Адчулі гэта добра чытачы:
Ёсць многа кніг, нібы дзівосных лекаў,
Што здольны нашы душы палячыць,

Ачысціць іх ад блуду і ад бруду,
Каб не зрабіць духоўных з нас калек,
Каб змог адрозніць кніжную атруту
Ад кніжнага лякарства чалавек.

Верш з цыкла «Tворы для дзяцей»

Прыколы ад Міколы

Ёсць у трэцім «Б» Мікола,
Яго ведае ўся школа.

Тут шануюць, як артыста,
Маладога гумарыста.

Рассмяшыць хлапчук любога -
Нават злоснага бульдога.
Сыпле жарты, бае байкі,
Як Нікулін або Райкін.

А прыколы ад Міколы
Сталі ўжо фальклорам школы.

Грыбныя хованкі

Раз, два, тры, чатыры, пяць!..
Я іду грыбы шукаць.
Хто дагэтуль не схаваўся —
У мой кошык перабраўся.
Погляд кідаю ў бакі:
У бары баравікі
Пахаваліся пад мох —
Разгадаў такі падвох…
Вось абабак з хітрай позай,
Што схаваўся пад бярозай
У высокую траву,
Падбярозавік завуць.
А вось гэта — махавік,
Ён пад мохам ледзь не знік.
Маладыя маслякі
Паўцякалі ў саснякі.
I грыбнік за масляком
Прабіраецца крадком.
Коўдру леташняй лістоты
Расхінае смелы дотык:
Пад лістотаю заўжды
Маюць схованку грузды.
I — вачам не веру я —
Тут іх цэлая сям’я!..

Кнігі для дзяцей

Загадка

Мазго, У. Загадка – розуму зарадка / Уладзімір Мазго. – Мінск. : Звязда, 2023. – 78 с. : іл.

Приключения

Мазго, У. Прыгоды марахода : казкі, вершы, загадкі, песні, скорагаворкі, пацешкі, жарты : [для мал. шк. узросту] / Уладзімір Мазго. – Мінск. : Юнацтва, 2002. – 126 с. : іл.

Соседи

Мазго, У. Суседзі па сусвеце : вершы, загадкі, казкі / Уладзімір Мазго. – Мінск. : Литература и Искусство, 2008. – 120 с.

Планета

Мазго, У. Таямнічая планета : вершы, казкі, загадкі, / Уладзімір Мазго. – Мінск. : Юнацтва, 1994. – 63 с.

Чудо

Мазго, У. Цуда-вуда : вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго. – Мінск. : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с. : іл.

Вверх