Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мікола Хведаровіч

Анатаваны спіс

Любістак

Хведаровіч, М. Любістак : выбранае / Мікола Хведаровіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 255 с.

Вершы са зборніка

⚹ ⚹ ⚹
Паміж хмараў месяц ясны
Ціха коціцца па небе.
Залатыя віснуць пасмы
Ад калоссяў спелых хлебных.

3 гаманліваю асінай
Вецер шэпча на пакошы.
Асыпаецца маліна
У імшысты жоўты кошык.

Зачарованае поле
Абягаюць хмараў цені.
Ціха дрэмле наваколле
Ў цёмнай ночы на каленях.

Ліпы — стройныя красуні
У намітках паркалёвых,
Прытуліўшыся да пуні,
Пра каханне шэпчуць словы.
⚹ ⚹ ⚹
Гукні мяне,
Вясенні кліч,
I я ізноў прыйду
Набраклай ворнае зямлі
Адчуць жывучы дух.

I не скажу
Нікому я,
Што поўны светлых мар.
Мая чароўная зямля —
Багацця уладар.

А ўсё ж пачуй,
Які разлад
Жаданняў і душы.
Мне хочацца прыйсці назад,
Родничок

Хведаровіч, М. Крынічка : вершы / Мікола Хведаровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 160 с – (Бібліятэка беларускай паэзіі).

Вершы са зборніка

⚹ ⚹ ⚹
Усё, аб чым нам марыцца,
Збываецца ў жыцці.
Жыццё пражыць — не старыцца —
Не рэчку перайсці.

Не рэчкамі туманнымі
Шляхі мае ляглі —
Марамі, акіянамі,
Дзе ў штормах караблі.

Бурлівае, шалёнае
Паспрабаваў тады
Той самае салёнае
Жыццёвае вады...

А хвалі з пенай белаю
Насустрач мне плылі.
Але са мною смелыя
Заўжды сябры былі.

I вось ужо не верыцца,
Што вытрымаў штурвал.
Што не грыміць, не пеніцца
Дзевяцібальны шквал.

Што я на варце выстаяў
У гэты ледалом.
А бераг дальняй прыстані
Цяпер мой сталы дом.

Вясною прамяністаю
Праз доўгія гады
Прыйшоў з душою чыстаю
Такім, як быў заўжды.

I старасць не падладзіла
Рахункі падвясці.
Па галаве не гладзіла
Вясна мяне ў жыцці.

Суровая і роўная,
Празрыстаю была
Дарога мая, поўная
I смутку, і святла.

Вось так бы і далей ісці
I, стаўшы ўжо сівым,
Быць поўным светлай шчырасці,
Заўсёды маладым.

«Зима»

Ля хат насыпаны сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі.
Вятры бяздомныя ля плота
3 віхурай песню завялі.

Замоўклі белыя прасторы,
Усё ахутаў зімні сон.
Малюе срэбныя узоры
Ужо зіма на шкле акон.

I лес, нібы мядзведзь касматы,
Укрыўся снежным дываном.
Стаяць у цёплых шапках хаты, —
Абліты месячным святлом.

Люблю зіму і спеў мяцеліц
I смех вясковай дзетвары.
Калі развешае кудзелі
Марозны іней на двары,

Калі па сонцы снег іскрыцца,
А з ветрам сіверны мароз –
Асыпле твар калючай гліцай,
I шчыпле пальцы, шчокі, нос.

Няхай ён шчыпле — не баюся,
Лячу на саначках з гары,
Спяваю песні і смяюся,
Аж пошчак коціцца з гары.
Незабыўнае

Хведаровіч, М. Незабыўнае : [успаміны] / Мікола Хведаровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 173 с.

Кніга белетрыстычных нарысаў М. Хведаровіча пра беларускіх пісьменнікаў і паэтаў М. Лынькова, П. Глебку, У. Хадыку, М. Зарэцкага, Я. Пушчу, І. Гурскага, У. Корбана, С. Баранавых.

Вверх