Свяшчэнны храм жывых друкаваных слоў
У Козенскай сельскай бібліятэцы для вучняў Козенскай ДШМ прайшоў час гісторыі «Свяшчэнны храм жывых друкаваных слоў».
Бібліятэкар расказала юным чытачам пра гісторыю ўзнікнення кнігі, кнігадрукавання, пра выдатных асветнікаў беларускай зямлі, традыцыях святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне. Свае веды і эрудыцыю ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць, адказаўшы на пытанні віктарыны «Да святыняў – з кнігай…» Дзеці з цікавасцю перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, з прапанаваных слоў складалі выразы.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на тэматычнай кніжнай выставе «Пад небам беларускага пісьменства».
8-9 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


