Асветнікі Беларусі
У рамках праекта «Літаратурныя вуліцы Мазыра» да Дня беларускага пісьменства ў гарадской біблятэцы № 1 праходзіла літаратурная вандроўка з Кірылам Тураўскім «Асветнікі Беларусі».
Сярод постацей Беларусі, якія стаялі ля вытокаў нашага пісьменства і культуры, значнае месца займае Кірыла Тураўскі: асветнік, паэт, філосаф, мысліцель, царкоўны дзеяч. У 2007 годзе ў нашым горадзе з’явілася вуліца Кірылы Тураўскага. На працягу тыдня аб гэтых і іншых цікавых фактах даведаліся карыстальнікі бібліятэкі. Акрамя таго, усе жадаючыя прынімалі ўдзел ў віктарыне, гулялі ў пазнавальную гульню, падчас якой знаёміліся з літаратурнымі вуліцамі горада, творчасцю пісьменнікаў, у гонар якіх яны названы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава «Сілуэты продкаў. Кірыла Тураўскі».
1-9 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


