Дзіўны свет Янкі Маўра
У Велаўскай сельскай бібліятэцы адбылася гульня-конкурс, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка «Дзіўны свет Янкі Маўра».
Бібіятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі біяграфіі і творчай дзейнасцю пісьменніка. Затым дзеці прынялі ўдзел у конкурсам «Бібліяграфічны», «Пазнай героя па апісанні», «Разгадай крыжаванку», «Успомні назвы», «Даведайся, які гэта твор».
На прыканцы мерапрыемства бібліятэкар прапанаваў дзецям намаляваць малюнкі на тэму «Месца, у якім бы ты хацеў апынуцца». Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава «Чалавек з крылатай фантазіяй». Завяршылася мерапрыемства аглядам кніг у выставы.
1 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


