Па ваколіцах маёй вёскі
У Каменскай сельскай бібліятэцы быў праведзены краязнаўчы экскурс «Па ваколіцах маёй вёскі». Прысутныя адправіліся ў завочнае падарожжа па вёсцы Каменка. Дзеці даведаліся аб тым, чаму вёска атрымала назву «Каменка», чым жыла і як развівалася на працягу стагоддзяў (калі быў створаны першы калгас, калі адкрылася першая школа і інш.). На мерапрыемстве прысутныя атрымалі цікавую інфармацыю аб жыцці і развіцці сучаснай вёскі, яе знакамітых людзях, умельцах, якімі яна славіцца, аб памятных мясціных Каменкі (крыніцы, помнік загінуўшым воінам і інш.).
25 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


