Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Казачны свет з Дзедам Янкелем

У краязнаўчай гасцёўні «Сустрэча» цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылося творчае знаёмства з Ігарам Гайкевічам «Казачны свет з Дзедам Янкелем», на якое прыйшлі вучні 8 «А» класса СШ №7 і гараджане – аматары жывога беларускага слова.

Пад час сустрэчы Ігар Гайкевіч распавядаў пра якасную літаратуру, якую ён з задавальненнем чытае, пра сваё захапленне гісторыяй, тэмай культуры, этнаграфіі і рознымі народнымі традыцыямі. Аб тым, як з’явілася ідэя стварыць блог у Інстаграме пра беларускую гісторыю і культуру (цяпер у яго больш за 24 тысячы падпісчыкаў). Усё гэта і натхніла Ігара Гайкевіча, творчы псеўданім якога Дзед Янкель, напісаць кнігу «Дзедавы казкі». У зборніку 40 чароўных палескіх казак, да кожнай з іх аўтар намаляваў тэматычны малюнак. Кнігу пісьменнік прысвяціў сваёй дачцэ Еўцы і кожнаму беларусу.

Таксама Ігар Гайкевіч адказаў на пытанні, падзяліўся сваімі творчымі планамі. Знаёмства атрымалася цікавым і пазнавальным.

обзор обзор обзор обзор обзор

22 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх