Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Сын Зямлі пад белымі крыламі

У гарадской бібліятэцы № 7 для вучняў 11 «А» класа СШ № 11 прадставілі літаратурна-мастацкую кампазіцыю да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча «Сын Зямлі пад белымі крыламі».

Пасля знаёмства з біяграфіяй пісьменніка-юбіляра, дзецям прачыталі фрагмент эсэ У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», каб яны адчулі любоў пісьменніка і паэта да роднай зямлі. А дакрануцца да гісторыі ХVII стагоддзя і адкрыць для сябе новыя грані творчасці Караткевіча школьнікі змаглі пасля прагляду ўрыўкаў з фільма «Дзікая ахота караля Стаха».

Аддзінаццацікласнікі даведаліся, як наш горад звязаны з гісторыяй, выкладзенай у кнізе Караткевіча, а таксама пра тое, што пісьменнік зрабіў вялікі ўклад у беларускую літаратуру і культуру, праславіўшыся гістарычнымі дэтэктывамі і містычнымі творамі. Дзецям распавялі пра пастаноўкі на сцэне самага манументальнага твора Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», паказалі трэйлер мастацкага фільма «Чёрный замок» (2024 г.), зняты па раману «Чорны замак Альшанскі». Дзякуючы гульне «Словы з мінулага» вучні успомнілі сэнс слоў, якія выкарыстоўваў у сваіх творах вядомы беларускі пісьменнік.

Школьнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай «Чалавек носіць сваё неба з сабою» і запомнілі дэвіз Караткевіча пра жыццё: «Трэба жыць, трэба любіць, трэба верыць».

У заключэнне дзеці паслухалі зварот да беларусаў ад Караткевіча «Што я варты без вас?» з фільма «Тайны Беларуси: Отец белорусского детектива» і атрымалі на памяць юбілейны буклет з цытатамі У. С. Караткевіча.

кампазіцыя кампазіцыя кампазіцыя

27 ноября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх