Птушкі роднага краю
Шмат пісьменнікаў і паэтаў у сваіх апавяданнях, казках, вершах звярталіся да тэмы птушак. Гарадская бібліятэка № 1 падрыхтавала праект “Адвент-каляндар сінічкі Зінькі”. Разам з гераіняй казкі Віталя Біянкі кожны месяц на працягу года юныя чытачы будуць знаёміцца з творамі пра крылатых сяброў.
У студзені птушыны калейдаскоп «Птушкі роднага краю», прысвечаны творчасці беларускага пісьменніка-юбіляра Міхася Пазнякова, якому споўнілася 75 год. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з яго кнігай “Птушынае свята”, у якой шмат вершаў, лiчылак, скорагаворак, загадак. Паслухалі кранальную казку “Чорныя буслы” пра рэдкіх птушак, уключаных у Чырвоную кнігу. Верш пісьменніка “Зімовыя птушкі” напомніў, як цяжка нашым сябрам у халодную пору года. Школьнікі называлі зімовых птушак і засялялі ў домік, складалі для іх карыснае меню, гулялі ў “Гусі ляцяць”, “Што ні крок, тое птушка”.
Завяршылася мерапрыемства майстар-класам “Снягір”.
29 января |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


