Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Савіцкі Алесь

100 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Алеся Савіцкага ў нашых бібліятэках

Алесь (Аляксандар Ануфрыевіч) Савіцкі (1924-2015) — пісьменнік, грамадскі дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1961 года.

Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў г. Полацку Віцебскай вобласці. З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944-1945 гг. — у радах Савецкай Арміі ўдзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, прымаў удзел у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены.

Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве, пасля якога застаўся ў аспірантуры пры гэтым інстытуце. У 1961-1962 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962-1969 гг. — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа.

Творчая дзейнасць

Літаратурную дзейнасць пачаў з 1943 года. Першае апавяданне апублікаваў у 1948 годзе ў газеце «Бальшавіцкі сцяг». Аўтар мастацкіх і дакументальных апавяданняў і аповесцей «Кедры глядзяць на мора» (1960), «Пасля паводкі» (1962), «Белы гарлачык» (1965), «Самы высокі паверх» (1969), «След пракладае першы» (1971), «Белая знічка» (1984); раманаў «Жанчына» (1963), «Толькі аднойчы» (1979), «Зямля не раскажа» (1980), «Верасы» (1987), «Обаль» (1989) і інш. Тэма яго твораў — вайна, жыццё ў пасляваенны час, каханне і складаныя адносіны паміж людзьмі. Ракрывае побыт і працу рабочых калектываў.

У трылогіі «Верай і праўдай» («Верай і праўдай» (1976), «Літасці не чакай» (1982), «Памерці заўсёды паспееш» (1983) паказана шырокая панарама партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзеянне рамана «Обаль» таксама адбываецца ў гады вайны ў невялікай чыгуначнай станцыі на поўначы Беларусі, дзе дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя «Юныя мсціўцы». Апавядаючы пра самаахвярную барацьбу юнакоў і дзяўчат супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аўтар па-мастацку даследуе характары герояў рамана, праўдзіва паказвае абставіны, цяжкасці таго часу.

Свой раман-споведзь «Пісьмо ў Рай» (2012) Алесь Савіцкі прысвяціў бацьку, ад якога атрымаў у спадчыну такі маральны запал, які дапамагаў яму ў самыя цяжкія хвіліны. Чытач адчуе і сапраўдную мацярынскую і сыноўнюю любоў, вышэй за якую няма нічога ў свеце.

Для дзяцей выдаў кнігу апавяданняў «Шкляная нітка» (1970), «Прыгоды Муркі» (1997), «Дзівосы Лысай гары…» (1999). Выйшлі асобнымі кнігамі аповесці «Узаранае поле» (2014), «Карабін» (2021).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, літаратурнай прэміі «Прохараўскае поле». У 2015 годзе заснавана літаратурная прэмія імя Алеся Савіцкага.

Вверх