Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Новік-Пяюн Сяргей

Анатаваны спіс

Песни

Новік-пяюн, С. Песні з-за кратаў : вершы, песні, паэмы / Сяргей Новік-пяюн. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 157 с.

Вершы са зборніка

Трыялент
Шчаслівым будзе той заўсёды,
Вясну хто ў сэрцы захавае,
Хто маладую душу мае,
Шчаслівым будзе той заўсёды.
Хоць іней голаў асыпае,
Хоць стрэнуць мо жыцця нягоды,
Шчаслівым будзе той зайсёды,
Вясну хто ў сэрцы захавае.
Бярозы
Пад акном маім бярозы
Ціха веццейкам шумяць,
Льюць сярэбраныя слёзы,
Сум паклаў на іх пячаць.

Што вас змусіла, сяброўкі,
Гэтак горка сумаваць?
Зараз вас у зелень лоўка
Вясна будзе прыбіраць.

Закудравяцца чупрыны,
Вецер вам расчэша іх,
Дожджык цёплы вас абмые,
Сонейка абсушыць ўміг.

Птушкі вам ва ўзнагароду
Новых песняў прынясуць,
Краскі дзіўным карагодам
Ля ног вашых зацвітуць.

Чаму ж вас нішто не цешыць?
Ці згадаць я мушу сам?
Нашто так галінкі вешаць?
Чаму гэтак сумна вам?

Ведаю, мае сястрыцы,
Чаму сум на вас так лёг,
Чаму ў слёзах серабрыцца
Ваша чулае галлё,

Бо я, сябра ваш, нядоляй
Злосна кінуты ў астрог
Ды разлучаны там з воляй,
Хоць нявінна, бачыць Бог,

Не магу супольна з вамі,
Як калісь, вітаць вясну
І прыгожымі радкамі
Сэрцы людзям скалануць.

Не сумуйце, кіньце слёзы!
Мука скончыцца мая,
І вас, белыя бярозы,
Прывітаю песняй я.
Табе не казаў я…
Табе не казаў я ніколі ні слова,
Як сэрца сумуе маё па табе,
Душа мая цела пакінуць гатова
I рвацца-імчаць чым хутчэй да цябе.

К табе мае думкі ў бяссонныя ночы,
Як хуткія птушкі, стралою ляцяць, —
Твае ж прада мною чароўныя вочы,
Як цудныя зоркі, усцяж зіхацяць.

Ці чуеш напевы маёй песні новай?
Ці чуеш, як сэрца баліць па табе?
Хоць я не казаў табе йшчэ ані слова,
Як моцна кахаю, галубка, цябе!
З ліста да сястры Алесі

…Да нас прыляцелі шпакі і жаўрукі. Ідзе вясна…
Алеся

Здаецца мне, што быццам чую
Я свіст шпакоў, спеў жаўрукоў,
Сваю Айчыну дарагую
Я чую, бачу сэрцам зноў.

О, сонца, сонца залатое,
Што грэеш родныя палі,
Прысніся мне, ты, дарагое,
3 красой бацькоўскае зямлі.
Вверх