Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мрый Андрэй

Анатаваны спіс

Раман

Мрый, А. Апавяданні ; Раман / Андрэй Мрый // Зарэцкі, М. Творы / Міхась Зарэцкі, Андрэй Мрый ; [укладанне, прадмова і каментары І. В. Саверчанкі] ; навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – С. 549-701. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; т. 17).

Няпросты чалавек
(урывак з апавядання)

Пiлiп зaвяpнyў кaбылy, пaдлaдзiў тpoxi cядзeннe, пaдcaдзiў нa кaлёcы фiнaгeнтa Caпpoнa Цялiцy, цмoкнyў нa кaбылy, i кaлёcы цixa зaтapaxцeлi пa мяккaй зямлi.

Былa вяcнa. Дapoгi пaчынaлi пpacыxaць, xoць y пaвeтpы пaвicнyў мяккi, пa-вяcнoвaмy cыpы тyмaн.

3a мяcтэчкaм цягнyлacя вёcкa. Aгeнт бaчыў, як пacтyx пepшы paз выгaняў кapoў y пoлe. Яны млявa pacцягвaлi cвaё змapнeлae з пaдцягнyтымi бaкaмi цeлa, нюxaлi пaвeтpa, вaдy ў кaўдoбiнкax, нюxaлi aднa дpyгyю. Cвiнeй яшчэ нe гнaлi ў пoлe, i яны з мeлaнxaлiчнaй cyp’ёзнacцю плюxaлi пa вyлiцы, яшчэ гpaзнaй i нeпaвaбнaй для гapaдcкoгa вoкa.

Цялiцa ўвecь чac жыў y гopaдзe i цяпep зaцiкaўлeнa пaзipaў нa пpaявы вяcкoвaгa жыцця.

Byнь cтaiць зyciм нepyxoмa вixpacтaя cвiння. 3aплюшчылa вoчы, cпiць, a нa xpыбцe пaвaжнa pacxaджвae capoкa. Чaгocьцi шyкae cвaёй дзюбaй.

— Ax, кaб цябe нячыcтaя ўзялa! — звapoчвae ўвaгy aгeнт. — Bocь тaбe i cымбioз! Шкaдa, штo нe ўзяў cвaйгo Aлёшкi. Bocь yзpaдaвaўcя б.

— Cынoк вaш?

— Taк, 7 гaдoў!

Цялiцa пpыпaмятaвaў cвaё мaлeнcтвa нa вёcцы, кaлi ён жыў y бaцькi i быў тaк шчыльнa звязaн з гэтым жыццём. A цяпep yжo гaдoў 15 дык i нe зaглянyў тyды. Зaбыўcя. Aдapвaўcя. Haкштaлт пepaдaвoгa чaлaвeкa cтaў. Haвaт y дyшы cмяeццa з гэтae мiзэpнacцi i гaлoты. Ha cлoвax – нe! Hямoжнa!

Пaгaнa exaць нa гэтaй Пiлiпaвaй пaдвoдзe. Уce вaнтpoбы выкaлaчвae. У мяcтэчкy нa бaзapнaй плoшчы былo шмaт пaдвoд. Уcё cытыя, здapoвыя кoнi. A кoлькi былo яўpэйcкix фypмaнoў! Kaгaлaм aбcтyпiлi aгeнтa. Koжны цягнe нa cвoй вoз. A Цялiцa ўзяў гэтaгa Пiлiпa з ягo «лaxyдpaй» — кaбылкaй. A чaмy? Aгeнт бepaжэ кoжнyю кaпeйкy. У ягo aпpaчa «ляпёxi» — жoнкi (як ён яe дpaжнiць пaд злocнyю pyкy) ёcць яшчэ тpoe шкiлeтaў-дзяцeй. Heвядoмa, пa якoй пpычынe дзeткi нe aтpымaлi ў cпaдчынy здapoўя бaцькoў, якoмy тpэбa тoлькi пaзaйздpocцiць. Ix тpэбa гaдaвaць cмaшнюткaмi ды яшчэ дa дaктapoў пaкaзвaць. Ha гэтa пaтpэбны гpoшы, гpoшы i яшчэ paз гpoшы. Hy, a Пiлiп дyжa тaннa згaвapыўcя.

Ягo кaбылa лeдзьвe цягнe. I нe дзiвa. Цялiцa вaжыць пyдoў 7 ды Пiлiп нa мaлae пyдoў 5. Kaнякa чacтa cпыняeццa, як быццaм пa cвaёй пaтpэбe, i тaды Пiлiп пaчынae aкaмпaнaвaць ёй, нacвicтвaючы нeйкyю cпeцыяльнyю для гэтaй cпpaвы мeлoдыю. A пacтaяўшы ды пepaвёўшы дyx, янa зyciм нeчaкaнa дзёpгae кaлёcы, i aгeнт зaпpaкiдвaeццa, лaячы i кaбылy, i дapoгy, i Пiлiпa, якi нe дocыць дoбpa aдyкaвaў кaбылy.

Пpaўдa, нacтpoй aгeнтa быў вяcёлы. Уce гэтыя штyкi тoлькi cмяшылi гapaдcкoгa чaлaвeкa. He мeнш цiкaвым здaвaўcя ямy i гacпaдap кaбылы — Пiлiп. Heйкae нoвae cтвapэннe. Taкix paнeй нe бaчыў нa вёcцы.

Пiлiп — здapoвы мyжчынa гaдoў пaд 30. Увecь pyжoвы. Tвap як бyлкa. Kpoў пpocтa-тaкi пыpcкae. Aбгoлeны, тoлькi пaкiнyты нa aнгeльcкi мaнep двa кycткi pyдaвaтыx вycoў. Шэpa-блaкiтныя вoчы з нeйкiм xiтpa-caлoдкiм бляcкaм. Шыpoкaя cпiнa, выпyклicтыя гpyдзi, a pyкi як лaпы мядзвeдзя. Ha плячox мaтляeццa нeйкi лaxмaн, yвecь y лaпiкax. Haгaвiцы ў aблiпaчкy i тaкcaмa зaлaплeны ў шмaт мяcцox. Уcё цeлa тaк i выпipae з вoпpaткi. Быццaм гaвopыць: «Дзяpжы мянe, a тo выpвycя!».

Bыexaлi ў пoлe. Пiлiп, нe cпяшaючыcя, paзвязaў тopбaчкy i дacтaў coткy гapэлкi, кaвaлaк бeлaгa xлeбa i тoўcты, шызы aд caлa, ceлядзeц. Haлaдзiўcя пaлyднaвaць.

Aгeнтy дa cмepцi зaxaцeлacя гэтaгa ceлядцa.

Aлe як cкaзaць? Жoнкa пaклaлa ямy ўcягo нa дapoгy, нaвaт нe зaбылacя зaбяcпeчыць пaдapoжнiкa пaдcaлoджaнaй гapэлкaй i пyзaцeнькaй бyтэлeчкaй poмy для зaкpacы ў гapбaткy… Aлe гэтa нe тoe. Ceлядзeц тaк cмaчнa пaxнe нa cвeжым пaвeтpы – мoжнa з poзyмy звecцi.

Цялiцa xцiвa глядзiць нa Пiлiпaвы мaxiнaцыi з ceлядцoм. Caм пaчынae выклaдвaць cвaю пaжывy i нiбы paўнaдyшнa кaжa Пiлiпy:

— Бяpы, кaлi xoчaш, мaю eжy, a мнe дaй ceлядцa!..

Творы

Мрый, А. Творы : раман, апавяданні, нататкі / А. Мрый ; [укладанне і прадмова Я. Лецкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 317 с. – (Спадчына).

З ранніх апавяданняў:

На кірмашы

Абразкі

Два шчырыя прыяцелі Якуб Пшык і Самусь Гарачы паехалі з мястэчка Круцялёўкі на кірмаш у вялізнае сяло Горы. Там кожны год на Дзесятуху адбываўся кірмаш на ўсю акругу. З’яжджалася шмат народу з вёсак, мястэчак, гарадоў. Нават прадстаўнікі Гомеля, Навазыбкава, Клінцоў заўсёды бывалі тут.

Для вясёласці захапілі з сабой яшчэ настаўніцу Крутарожкаву, якую за вочы звалі «лятаючай настаўніцай», бо ніводнага фэсту, кірмашу яна не прапускала і лічыла, што ў гэтым яе грамадзянская праца.

Астраханскія селядцы

Плошчы, вуліцы, завулкі запоўнены народам, вазамі, коньмі, каровамі. Кірмаш адчыніўся, як толькі пачало днець. Пальца нельга праціснуць: усе месцы пазаняты, размяркованы, куплены. Гаршкі, кадкі, бочкі, лыкі, а шапак столькі, што хапіла б на ўсю губерню. Сем кааперацыйных будак. Шмат будачак прыватных гандляроў.

Куліну з яе таварышамі захляснуў людскі натоўп. Ледзьве паспелі прыстроіць кабылу. Натоўп данёс іх да цэнтральнай плошчы. Там адразу кінулася ў вочы невялічкая будачка, дзе прадаваліся «астраханскія селядцы».

Прадаўшчыца тоўстая, гадоў над сорак, вочы бегаюць па наваколлю. Пот цурком льецца з твару. Прывезла шэсць бочак, але высунула толькі адну, дый то толькі ў дне, астатнія задрапіравала рагожкамі.

Зычна выслаўляе свой тавар. Сваёю прапагандай першая адчыніла кірмаш і з таго часу крычыць без перастанку:

— Астраханская рыбка! Залатая рыбка! Купляйце! Заходзьце! Нідзе танней не купіце! Усё ўжо прадана, толькі ў дне засталося, аддаю за нівошта.

Яе голас мімаволі прыцягвае ўвагу кожнага, хто праходзіць. Кожны спыняецца, прыслухоўваецца, смяецца.

— Я не ведаю, чаго больш у гэтым крыку: мастацтва ці прыроды, — кажа Гарачы сваім таварышам, — жыў яшчэ гандляр і яго традыцыі. Давайце, спынімся тут. Гэта цікавы тып мінулага, якое адмірае.

Каля гандляркі сядзіць нібы муж, нібы кампаньён. Ён маўчыць, толькі выконвае загады. А гандлярка ўся перайшла ў крык, размахвае рукамі, хціва ўглядаецца ў кожнага, хто міма ідзе.

Усё яе тлустае тулава захоплена «працай». Валоссе ўскудлычана, дзесяты пот зганяе. Так і напісана на яе твары: «грошы, грошы, грошыкі».

Гэта пакута й радасць яе жыцця.

Падыходзіць селянін, нерашуча слухае зычны голас прапагандысткі, касагурыцца на рыбу.

— Купляй, купляй! Ой, залатая рыбка! Сa смакам вады нап’ешся! Во, паглядзі, памацай.

Сама дастае з бочкі рыбу, любоўна гладзіць па бруху, — спачатку рыбу, потым сябе.

— Колькі за яе хочаш?

— Толькі для цябе няхай будзе па сямнаццаць капеек.

— Ачмурэла ты, ці што? У кааператыве па дванаццаць капеек. Каціся ты каўбасою са сваёю рыбаю!

— Што? У кааператыве? Дык ці то рыба? Там жа труха, вантроб’е! Там гомельская паршывая рыба, а гэта з Астрахані! Сама ездзіла!

Астраханскі довад дапамагае. Селянін мяркуе. Прапануе даць цану, якая ў кааператыве.

— Не, не! Ня можна! Каб я выхварала, калі мне самой не даражэй каштуе! Што мне з табой рабіць? Ну, для добрага чалавека… скіну… Адваж яшчэ па тры капейкі на фунт — і рыба будзе твая!

Селянін муліцца і стаіць на сваім. Гандлярка па-свойму ўпаўголаса кажа свайму кампаньёну:

— Крычы, пакрычы на мяне, што я танна прадаю!

Нечакана, як гром, раздаецца абураны голас:

— Адурэла ты, ці што? Што ты робіш? Ты мяне ў трубу загоніш! Халера на цябе, каб ты здохла! Нам самім па шаснаццаць капеек каштуе!

— Ну што ж ты зробіш. Не цэльны ж дзень гараваць нам тут! А добраму чалавеку чаму не ўважыць? Ты думаеш, яму лёгка жыць? 3 яго таксама жылы цягнуць! Ой, як цягнуць! Няхай ходь нас памінае добрым словам… Ну крычы, мадней лайся на мяне.

На ўсю мод крычыць гандляр, з кулакамі накідваецца на яе:

— Хвароба табе на пуп! Каб цябе чэрві стачылі, каб цябе трасца схапіла! Здохні ты. Тут не толькі твае грошы, але й мае. Я па гэтай цане не аддам!

Селянін упарта стаіць на сваім. Урэшце з выразам жалю і гатоўнасці ўсё аддаць добраму чалавеку, гандлярка згаджаецца. Якуб Пшык умешваецца і нечакана крычыць на кампаньёна:

— Крычы, пакрычы на яе!

Гандлярка абурана кажа кампаньёну:

— Што трэба гэтаму курносаму чорту? Каб яго халера задушыла!

Пшык пытае ветліва:

— Калі ласка, скажэце: у вас часам няма гэраічных селядцоў?

— У нас толькі астраханскія. Гэта самыя лепшыя!

— Надта жаль! Нам патрэбны толькі гэраічныя селядцы.

Гурбою падыходзяць бабы, мацаюць, нюхаюць, аглядаюць рыбу з усіх бакоў. Адна баба неяк сарамліва і нялоўка хавае рыбу за пазуху. Гандлярка ловіць на месцы злачынства.

— Давай сюды рыбу! Заплаці грошы, тады торкай, куды сабе хочаш! Зладзюшка! Свабоду далі! Мне самой яна мазалём дастаецца.

Падыходзіць начміліцыі Дроцікаў, нюхае рыбу.

— Гэта ж тухляціна! Я аддам загад закінуць яе!

— Ой, што вы кажаце, таварыш! Гэтую ж рыбу не ў Гомелі лавілі, а толькі ўчора з Астрахані прывезлі. Яна нічым не пахне, толькі морам. Рыбка. Залатая рыбка. Я сама сёння з’ела цэлых восем штук!

— Пойдзем далей. Гісторыя пачынае паўтарацца! — кажа Гарачы таварышам. Яны ідуць далей.

Запіскі

Мрый, А. Запіскі Самсона Самасуя : раман / А. Мрый. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 111  с.

Урывак з рамана:

«Я скажу ўсім, хто гэтага пачаў бы дамагацца, што я – сучасны чалавек. Мае імя Самсон Самасуй.

Я з мужыкоў.

Мой бацька, дзед, прадзед, прапрадзед, прапрапра… і г. д. усе былі мужыкамі. Я надзвычайна горды тым, што маю мужыцкі твар і асабліва нос у форме бульбы. У залежнасці ад гэтага і розум мой ёсць розум выразна мужыцкі. Мне могуць сказаць, што няма такой катэгорыі, як мужыцкі розум, а я скажу, што ў мяне толькі такі і ёсць.

Далей смела ўсім заяўляю, што бацька мой не кулак. Даю фактычную даведку. Дзве каровы, конь, жаробка, свіння, здаецца, 4 ці 7 прадстаўніц курынага роду, хата з трыма вакешкамі ды яшчэ рознае нестандартызаванае хаўбосце. Такім чынам, па эканамічнай адзнацы майго бацьку ніяк нельга залічыць да ганебнага стану кулакоў. А з пункту гледжання ідэалогіі, дык не ведаю, як зарэгістраваць яго. Хто можа аб гэтым упэўнена сказаць, калі, як кажа мой прыяцель, філосаф Торба, заблытана чалавечае жыццё і няма ў ім строга акрэсленай наменклатуры.

Другі мой прыяцель, настаўнік Цыба, сказаў мне, што мой бацька, магчыма, і ёсць кулак, бо пытанне аб прыналежнасці да гэтага заалагічнага тыпу вырашаецца часта не лікам кароў ці коней, а настроем і эксплуататарскай чыннасцю.

Вось гэта як у сук улеплена.

Пра сябе скажу, што іншы раз я вельмі абураны ангельскімі імперыялістымі, здаецца, горла ім перарэзаў бы, а ў другі раз салодка мару аб прынадах буржуазнага жыцця. Так салодка мару, што пасля і самому сорамна робіцца. Нават чырванею.

Мой лепшы сябра, настаўнік Мамон, жартуючы, кажа:

— У цябе ўсё мужыцкае, а пуза панскае!

«I праўда!» — думаю я і хачу высветліць прычыны гэтага. Знаходжу толькі адно тлумачэнне для гэтай дыспрапорцыі: прырода вядзе гандаль з маім целам — яна дае мне сыр, масла, хлеб, розныя іншыя карысныя і некарысныя ферменты (не ведаю, ці можна так гаварыць: у мяне нейкі пал да чужаземшчыны). У замену за гэта прырода адбірае ад мяне зусім не вартыя для мяне рэчы, за якія ніхто і шэлега гарэлага не дасць. I вось гэты гандаль з прыродай выклікае ў мяне такую пярэстую разнастайнасць маіх настрояў, эмоцыяў, хаценняў, жаданняў, перажыванняў.

Адна не вельмі разумная жанчына, якую я аднойчы ў вочы назваў індыйскім просам дурра, атэставала мяне як дэкласаванага мешчаніна. Зразумела, гэта зусім не так. Гэта назва выклікана помстай за маю досыць удалую атэстацыю. Праўда, памянёны філосаф Торба адзначыў мяне як класава нявытрыманага байца, сказаў мне, што я неўраўнаважаны (а ён ураўнаважаны?!) чалавек. Няхай сабе так. Скажу толькі, што я сам лічу сябе сучасным і здавальняюча разумным чалавекам, хоць павінен з вялікай неахвотай памянуць пра шапялёўскіх яўрэяў, якія пад нос завуць мяне «мішугэнэ». I гэта нягледзячы на тое, што я ў райвыканкоме ў сваіх руках трымаю важныя спрунжыны культуры і ведаю, што раблю!

Пра мінулае маўчу.

Скажу толькі: я бывалы чалавек.

Мяне матка часта ўпікае:

— Трынку, валынку, свету палавінку аб’ездзіў, свет абкалаціў, ды сюды вараціў!

Некалькі разоў сядзеў я пад арыштам і карміў сваёй чырвонай кроўю блох ды іншых шасцікрылых і шасціногіх херувімаў і сарахвімаў. Ды і не магло быць інакш з маім тэмпераментам.

Спамяну пра адзін выпадак.

У 20 годзе я быў прадагентам. Прыязджаю ў Гомель, і на кожным кроку мне анкеты запаўняць даюць. Хто мой бацька, хто мая матка, што яны рабілі да рэвалюцыі і пасля яе, ці была ў мяне маёмасць, і калі была, дык куды яна дзелася? Да 300 запытанняў было ў той анкеце, якую падсунулі мне ў заезджым доме № 3. На мяне ўссеў д’ябал нейкі. Думаю: дай жа я пажартую з імі, пагляджу, што з іх будзе.

Пішу: да рэвалюцыі быў буйным землеўласнікам, меў 300 000 акраў чарназёму, быў сакратаром пасольства ў Лондане. I шмат яшчэ чаго нахлусіў.

Яны, галубчыкі, і сцапалі мяне. Пасадзілі ў блыхарню і трымалі там, пакуль добра высветлілі, што я ніякім буйным землеўласнікам не быў.

Выпусцілі мяне, але кар’ера мая была сапсавана, і я доўга не мог знайсці сабе месца, якое адпавядала б маім здольнасцям. Праз год я знайшоў сабе пасаду, і пра гэта будуць гаварыць мае запіскі…»

хлопцы

Мрый, А. Запіскі Самсона Самасуя [Гуказапіс] : аповесць : аўдыякніга / Андрэй Мрый ; чытае В. Будзевіч. – Мінск : Звукотэкс : БелТИЗ, 2011. – 1 электронны аптычны дыск (CD-mp3).

Вверх