Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Уладзімір Мазго

65 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Уладзіміра Мазго ў нашых бібліятэках

Уладзімір Мінаевіч Мазго (1959) — паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік, публіцыст, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзіўся 5 сакавіка ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці ў сям’і рабочага. У 1964-1968 гг. разам з бацькамі жыў у Сібіры. Пазней сям’я вырашыла вярнуцца ў Беларусь. Вучыўся ў Зельвенскай сярэдняй школе. Вельмі любіў чытаць кнігі і перыядычныя выданні. У сёмым класе адбыўся яго паэтычны дэбют у мясцовай газеце «Праца».

У 1976 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 годзе). У перыяд вучобы быў ўдзельнікам літаратурнага аб’яднання «Узлёт», якім кіраваў прафесар Алег Лойка.

Служыў у Савецкай Арміі (1979-1981). Быў карэспандэнтам у шматтыражцы «Інтэграл», выхавацелем у рабочым інтэрнаце, супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Юнацтва», вядучым рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка», з 2010 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна.

Творчая біяграфія

Друкавацца пачаў у 1972 гoдзe. Вершы і допісы юнага літаратара не сыходзілі са старонак часопіса «Бярозка» і газеты «Піянер Беларусі» (цяпер «Раніца»), досыць часта гучалі па Беларускім радыё ў праграме клуба «Жывое слова».

Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992), «Анёл нябесны» (2007), «Сакавіны» (паэзія і проза, 2012), «У нябёсах вясны» (выбраныя творы, 2013), «Знічкі вечнасці» (2020).

Вельмі любіць пісаць для дзяцей. Ім прысвяціў кнігі вершаў «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Таямнічая планета» (1994), «Смехапад» (1999), «Прыгоды марахода» (2002), «Цуда-вуда» (2008), «Лепшыя сябры» (2012), «Загадка – розуму зарадка» (2023).

Усе творы Уладзіміра Мазго вызначаюцца сардэчнасцю, лірычнасцю, шчырасцю, яны асветлены пачуццём любові аўтара да дзіцячага свету. Шэраг твораў паэта пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі, гучалі на рэспубліканскіх і міжнародных песенных фестывалях. Многія з іх сталі хітамі ў выкананні Анатоля Ярмоленкі і Алесі, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Якава Навуменкі і Іны Афанасьевай, ансамбляў «Сябры» і «Бяседа».

Песні на вершы Уладзіміра Мазго

«Варажба»

Инна Афанасьева – Варажба – (Live) [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. – 2011. – Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=hwcwtl7zOoY. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 07.02.2024.

«Вечарынка»

Ансамбль «Бяседа». «Вечарынка». Минск. Беларусь [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. – 2017. – Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=BCBi7loCzVM. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 07.02.2024.

Вверх