Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мацвеенка Уладзімір

Анатаваны спіс

Избранное

Мацвеенка, У. Займальны родны алфавіт : [вершы, загадкі, скорагаворкі] / Уладзімір Мацвеенка – Мінск. : Мастацкая літаратура, 2013. – 47. с. : іл.

Родны алфавіт
Ён захаваўся як рэлікт
Людскою мудрасцю спавіты,
Слязамі і крывёй паліты
Наш неўміручы алфавіт.

Жыве ён родны алфавіт
У вершах, казках і загадках,
Каб перадаць яго нашчадкам,
Вучы старанна яго, ты!
⚹ ⚹ ⚹
Для вас, хлопчыкі, дзяўчаткі,
Я прыдумваю загадкі
І лічылкі, і смяшынкі,
Казкі, вершы, весялінкі:
Калі літары пазнаеш,
Усё гэта прачытаеш.
Стихи

Мацвеенка, У. Староначкі з моўнай скарбоначкі / Уладзімір Мацвеенка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 222 с. : іл.

Cмяшынкі

⚹ ⚹ ⚹
— Дзеткі,
Што такое
Шчасце? —
Запытала
Цётка Насця…
— Шчасце, —
Уздыхнуў Якуб, -
Калі
Не баліць
Мой зуб.
«Прыгожы» ўчынак
Сказаў настаўнік:
— Зараз перапынак.
Сягоння запытаем у Міколы,
Які прыгожы ўчынак
Зрабіў ён пасля школы?
— Я з Рэксам каля станцыі гуляў.
Аж бачу — адпраўляецца састаў.
А чалавек бяжыць з пакункам у руках,
Разява, думаю, адстаў ад цягніка.
Тут нацкаваў я Рэкса наўздагон,
І пасажыр… дагнаў вагон.

Казка

Ёлка-вясёлка
Надвячоркам у бары
Гуртам збегліся звяры,
Каб наладзіць карагод
I паклікаць Новы год.

Падказаў адразу Лось:
— Побач тут палянка ёсць,
На ёй ёлка — ой жа, гля’…
Стройная, прыгожая…

Першым шэры Воўк прыбег
I вакол расчысціў снег.

Тут Вавёрка з дрэва — скок,
Развязала свой мяшок:
— Ёсць грыбы, арэхаў з дзесяць,
Трэба будзе іх развесіць…

Прапішчала з норкі Мышка:
— А ў мяне старая шышка.
Зай тры морквіны прынёс
I расчуліў аж да слёз,
Бо сказаў: — На жаль, сябры,
Засталося толькі тры…

А Лісіца ўсё ўздыхае:
— Нам чагосьці не хапае…

— Паглядзіце, — крыкнуў хтосці, —
Дзед Мароз шыбуе ў госці!..

Дзед, як выйшаў на паляну,
На звяроў з усмешкай глянуў:
— Не сумуйце! Як магу,
Вам, сябры, дапамагу.
Ёлкі ён паварушыў
Шэранню прыцерушыў.
I паклікаў:
— Снегіры,
Не хавайцеся ў бары,
На паляну прылятайце
I на ёлачку сядайце!

Прыляцелі снегіры,
Як чырвоныя шары,
I, нібыта на арэлі,
На галінкі важна селі.

Упрыгожаная ёлка
Зазіхцела, як вясёлка.
I заляскалі ўсе ў ладкі,
I наўкруг пайшлі ўпрысядкі…
Вверх