Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Еўдакія Лось

95 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Еўдакіі Лось у нашых бібліятэках

Еўдакія Якаўлеўна Лось (1929-1977) — паэтэса, аўтар шэрага зборніка, твораў для дзяцей. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1957 года.

Нарадзілася 1 сакавіка 1929 года ў вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1948 годзе скончыла Глыбоцкага педвучылішча, у 1955 — філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працавала літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Зорька», рэдактарам Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР.

У 1960 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, потым працавала літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка». З 1975 года — галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка».

Творчая біяграфія

У друку ўпершыню выступіла ў 1948 годзе. Суровае дзяцінства, трагедыя вайны, цяжкасці пасляваеннай пары — тэма яе першага зборніка «Сакавік» (1958). Аўтар зборнікаў паэзіі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка ліпеня» (1977). Рысы яе творчасці — тонкі лірызм, шчырасць і непасрэднасць. Людскія ўзаемаадносіны, нялёгкі жаночы лёс — асноўны змест усхваляванай лірычнай споведзі паэтэсы.

Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца — брат-сястрыца» (1970), якія прысвечаны вырашэнню маральна-этычных праблем жыцця сучаснікаў.

У дзіцячую літаратуру Еўдакія Лось уваходзіць са сваімі героямі, падгледжанымі з самога жыцця. Але з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі. Выйшлі невялікія зборнікі для дзяцей «Абутая ёлачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1978) і больш аб’ёмны «Смачныя літары» (1978). Творы, адрасаваныя маленькаму чытачу, вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, даступнасцю зместу, дакладнасцю вобразаў.

Вверх