Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Карызна Уладзімір

Анатаваны спіс

Доля

Карызна, У. Доля Русь наша Белая : вершы, паэмы, песні / Уладзімір Карызна. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 334 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

Песня са зборніка

Люблю цябе, Белая Русь
Жытнёвае поле, лясы і азёры,
Крынічанька ў лузе і ў небе жаўрук, —
Услухайся толькі — усё тут гаворыць:
Люблю цябе, Белая, Белая Русь.

Ну як не любіць тыя хаты ля гаю,
Ля сініх азёр і палёў залатых,
Дзе хлебам і соллю сяброў сустракаюць
I з песняй праводзяць, як родных сваіх.

Свет помніць і сёння, як ты ваявала,
Што кожны чацвёрты ў зямлі беларус.
3 сынамі Радзімы Маскву адстаяла,
Жыццё адстаяла, о Белая Русь.

Тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца
I слухаць гаворку, і бачыць зару,
Каб сэрцам і доляй навек прычасціцца
К табе, мая чыстая Белая Русь.
Зарницы

Карызна, У. Зарніцы дзяцінства : выбранае / Уладзімір Карызна. – Мінск : Звязда, 2014. – 256 с.

Вершы са зборніка

Дабрыня
Калі нас гора прымінае,
Калі бяда нас моцна б’е, —
Заўсёды маці ўспамінаем
I клічам, родную, яе.

Здаецца, уміг усё асілім,
I стане сонца нам з рукі, —
Яе вачэй дзівосна-сініх
Хай калыхнуцца васількі.
Хай слова матчына на сэрца
Гарачай скоціцца слязой, —
Тады і смерць ужо, здаецца,
Збяжыць у цёмны бор з касой…

Як чалавеку трэба мала…
Як ні пражыць без дабраты…
Таму і клічам цябе, мама,
У цяжкі міг,
I чуеш ты!
Вернасць
Я здрадзіць не змагу ніколі
Hi словам тым, ні той зары,
Што нас вадзілі над ракою
Па салаўіным гушчары.

Бо там душа мая, паверце,
I там жыццё маё бяжыць,
I мне без іх на белым свеце
Хвіліны нават не пражыць.

Без іх і сонца ў небе згасне
I замяце ўсё зіма.
Без іх ні рэк, ні зоркі яснай
Ды і мяне няма, няма…
Хвіліна

Карызна, У. Хвіліна святла / Уладзімір Карызна ; [прадмова В. Гардзея]. – Мінск : Харвест, 2000. – 271 с.

Карэнні болю
(урывак з паэмы)
Яшчэ здалёк,
3 Калюжнае гары,
Відаць:
У завадзь ціхую зары
Дым з комінаў
Заспана вылятае…
Ужо і маці
Недзека
Устала,
У печы нетаропка палпаліла
I на адну сябе
Бліноў разбіла…
Шуміць ручай,
Дзе некалі рака бурліла.
Чую песню жаўрука…
Траву скасілі.
Пахаджае бусел…
Я ў гэты край
Заўсёды прадзяўбуся
3 любой дарогі —
Ўзімку і вясной,
Ён, як далонь,
Дзе ўсё перада мной!
Крануўся сэрца
Аляксандаў сад —
Пасля вайны
Яму быў кожны рад:
Адзіны сад,
Што не згарэў, застаўся,
Хоць гаспадар
Не дужа раскідаўся,
Ды ўсё ж…
А вось і залатое
Поле тое,
Дзе некалі
3 Андрэішыным Толем
Мы падбіралі
Каласы ў сухмень,
А ў роце
Hi расінкі цэлы дзень.
Крупамі ўвечар
Поўнілася ступа —
Цяжкі, як слон,
Таўкач там шчыра тупаў…
верба

Карызна, У. Шумяць вербы… : вершы, песні / Уладзімір Карызна. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 143 с. : іл.

Вершы са зборніка

Буслы
Каля вязаў на шляхах вясны
Зноў чаруе дзіўны светлы клёкат —
То дамоў вярнуліся буслы
З шэрых туманоў краін далёкіх.

Пасвятлела раптам на зямлі,
І дыхнула неба цёплай ласкай,
І усюды, дзе буслы прайшлі,
Зелень маладая занялася…

Веру я легендзе між людзей,
Як сябрам або праменням веснім,
Што буслы прыносяць нам дзяцей,
Што калісьці і мяне прынеслі:

У мяне ж і ў іх любоў адна,
І на ўсё жыццё адна ў нас вернасць
І лугам радзімы, і барам,
І азёрам, і надрэчным вербам!
Журавінка
Журавіны спелыя найшлі.
Мы з табою іх збіраць прыйшлі.
Кошык лазовы…
Пах верасовы…
Ў журавіны мы прыйўлі.

Восень жураўліная плыла —
Журавінкай спелай ты была,
Шчокі ружовыя…
Пах верасовы…
Журавінкай ты была.

Я цябе да сэрца прытуліў
І, здаецца, з восенню паплыў.
Вусны нявінны,
Як журавіны…
З жураўлямі я паплыў…

Кнігі для дзяцей

жалейка

Карызна, У. Іграй, жалейка, не змаўкай… : вершы, казкі, небыліцы, лічылкі, загадкі, паэмы / Уладзімір Карызна ; [мастак Т. Беразенская]. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 271 с. : іл.

Вершы са зборніка

Сваім розумам
Вова малы ростам,
I яму няпроста
Пераскочыць лужыну:
Дзе ты яе здужаеш!

Каля лужын пойдзеш —
Хіба іх абойдзеш!
Што рабіць, не знае,
Гэтак разважае:

Лужын не баяцца
Галкі гарбаносыя,
Вераб’і і ластаўкі,
Хоць яны і босыя.

А хіба ён горшы?
Да таго ж
Не босы ён.
I давай ён лужыну
Тут жа мераць ботамі, —

Жабамі халоднымі
Боты ўміг заквакалі,
Ногі нібы ў вогнішча
Нечакана трапілі.
Рукавічкі для сінічкі
Звязала Насця
Для сінічкі
3 пуховых нітак
Рукавічкі.

А як памераць іх,
Не знае:
Сінічка
Тая
Уцякае.
Цвяток

Карызна, У. Лепяць ластаўкі гняздзечкі : вершы, загадкі, казкі / Уладзімір Карызна. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 135 с. : іл.

Загадкі

⚹ ⚹ ⚹
Ночка яе рассыпала,
Сонейка падбірала.
       (Раса.)
⚹ ⚹ ⚹
Карункавыя лятункі —
Зімы падарункі,
3 нябёс пазляталі,
Наваколле прыбралі.
       (Сняжынкі.)
⚹ ⚹ ⚹
Ён ніколі рук не меў —
Маляваць жа век умеў.
       (Мароз.)
⚹ ⚹ ⚹
Хто з рання вартуе высь
Галавою уніз?
       (Сонца.)
⚹ ⚹ ⚹
Дзе і калі
Без молата
Набіта, як солі,
Золата?
       (Вячэрнія зоркі на небе.)
Цвяток

Карызна, У. Чароўнае вочка : казкі / Уладзімір Карызна. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2003. – 143 с. : іл.

Жабін пачастунак
(урывак)
Ад лесу недалёка,
Далёка ад сяла
3 сям’і багатай жаба
У возеры жыла.

Жыла — нібы ў палацы,
Што падарыў багач,
Ды стала сумна жабе,
Так сумна — хоць ты плач.

I выскачыла жаба
Аднойчы днём з вады,
Каб, пагуляўшы трохі,
Вярнуцца зноў туды.

Скакала і скакала —
Забылася зусім,
Што луг яна мінула
I ў лесе ўжо глухім.

Як азірнулася назад —
Аж разгубілася.
Налева — скок, направа — скок:
— Ой, заблудзілася…

А тут яшчэ на сцежцы
Пад соснамі ў глушы
На бедную жабоцьку
Напалі мурашы,

Бо перагарадзіла
Яна сцяжынку ім —
Працаўнікам вялікім,
Хоць ростам і малым.

I жабу яны джаляць,
Абсеўшы яе спрэс.
Аж зарыдала тая
На ўвесь вялікі лес:

— Няшчасная я жаба,
Я дом згубіла свій,
Я з раніцы не ела
І гіну паміж хвой…
Вверх