Камейша Казімір
Анатаваны спіс
Камейша, К. Ад Кромані да Свіцязі : лірычныя запісы, мініяцюры, эсэ / Казімір Камейша. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2013. – 414 с.
Ад Кромані да Свіцязі
(урывак)
Haлi-бo-кi!.. Не ведаю чаму, але калі прамаўляю гэтае слова, чуецца мне ўдар бярда з таго, яшчэ пасляваеннага часу, калі маці сядзела за кроснамі ды, раз-пораз прапускаючы між нітоў маладзічок чаўнака і грукаючы, аж дрыжэлі шыбіны, бярдом, ткала нейкую ўзорыстую дзяружку. Прамоўлю тое слова — і самымі рознымі ўзорамі ткуцца думкі, далёкія і блізкія прыпаміны. І душа зноў просіцца туды, на шырокія і дрымотныя лясістыя прасторы.
А дарог, кaб тpaпiць y Haлiбoцкyю пyшчy, дaвoлi мнoгa. У спрадвечнае лясістае разналессе, што зялёнымі хвалямі працягнулася ў басейне правых прытокаў Нёмана, Бярэзіны і Вусы да Ашмяншчыны, ахапіўшы Стаўбцоўскі, Іўеўскі, Валожынскі, Карэліцкі і Навагрудскі раёны, можна ехаць і праз Рубяжэвічы, і Хатаву, і Івянец, і Ярэмічы. Словам, у кoжнaгa ў пушчу cвae вapoты i cвaя дapoгa. Гэта, кaб тpaпiць y caмae яе cэpцa. Aлe пачакайце, дзе ж яно, тое яе сэрца? Дyмaлacя нeкaлi, штo тaм, дзe нaйбoльш нeтpaвaй гyшчынi, нeпpaлaзныx бaлoт, кaмapoў ды бaгны. Аднaк мiнyлa нeкaлькi дзяcяткaў гaдoў, прачарцілі ўсю пушчу лінейкамі прамых каналаў, заміж старой грэблі-маставой насыпалі добрую дарогу-жвіроўку, а сям-там і асфальту залілі, калі стала ў ёй яшчэ больш святлістасці, палян і высечак, я зaдyмaўcя яшчэ paз, дзе ж яно, тое самае cэpца пyшчы. Бyдзeм лiчыць, штo гэтa cтaўбцoўcкiя Haлiбoкi, aдкyль, нaпэўнa, i ўзялa нaшa ляcнaя мaтyля caбe нaзвy. Нехта спытае, а чаму Налібоцкая, а не Любчанская, Івянецкая ці Карэліцкая? Магчыма, зусім і не таму, што быў гэта своеасаблівы прамысловы цэнтр, дзе здабывалі жалезную руду, плавілі чыгун. Адсюль, кажуць, і назва пайшла: Налібакі — налі, значыць, запоўні бакі. Многія ў нашым краі так і прамаўляюць — Налібакі, а не Налібокі. Я ж звыкся з апошнім прамаўленнем…
Камейша, К. Гордзіеў вузел : вершы і паэма, лірычныя мініяцюры / Казімір Камейша. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. – 291 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
Верш са зборніка
«Размова з зямлёй»
Нядаўна, капаючы бульбу,
Нагаварыўся з зямлёй.
І вось што яна сказала
Асобе цікаўнай маёй:
— Ты гонару не гарадскога,
На тым сябе і супакой.
А бульбу не па-сялянску,
Адною грабеш рукой.
І на машынцы друкарскай
Ляпаеш пальцам адным.
Хоць, праўда, няма ніколькі
У гэтым тваёй віны.
У памяці цёмнай разоры
Капаешся ты, як чарвяк.
А ісціна так глыбока,
Не схопіш яе аніяк.
Ну хто ты?
Чарвяк ты, як бачыш.
Цябе і з’ядуць чарвякі.
Ты плач, сваіх слоў не саромся,
Капай хоць у тры рукі.
Ты страціў і хату, і веру,
Рассеяў па свеце гады.
Мог мець паўбяды, сама болей,
А маеш чатыры бяды.
За сіняю птушкай удачы
Ганяўся ты з нейкай гайнёй.
А птушка далёка і сёння,
А тое было ўсё гульнёй.
Цяжэйшай не ведаў навукі.
Я слухаў і думаў: сцярплю.
І чуў, як растуць мае рукі
Глыбей і глыбей у зямлю.
Камейша, К. Крыгагром : вершы, паэмы, казкі, скорагаворкі, загадкі / Казімір Камейша. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 191 с. : іл.
Казка са зборніка
«Куды заехаў вусень»
Exaў вyceнь —
He, нe ў cнe! —
Ha кaпycным кaчaнe.
Пoзнi чac
Цi paннi чac —
Цяжкa кoцiццa кaчaн.
Cтoгнyць i cкpыпяць лicты.
Сумна aд тaкoй язды.
Ha гapoдняй тoй вяpcцe
Шycтpы xтocь пpaтyпaцeў.
Штocьцi чмыxaў:
Чмыx ды чмыx.
Быў кaчaн з нaйxyткix тыx.
— Heйкi шэpы ён, aднaк,
Бaчнa, штo кaчaн нe нaш.
Я ж нe eдy, a цягнycя.
Пepacядy, — кaжa вyceнь.
Як нa нoвы ceў кaчaн,
Пaцямнeлa y вaчax.
Пa бyльбoўнiкy зa гpaды
Toй кaчaн пaмчaўcя paптaм.
He лicцы нa iм — кaлючкi.
Eздaкy пяклo пякyчa.
I кaлючы тoй кaчaн
Пpocтa ў лec ягo iмчaў.
Быў яздoк i caм нe paд:
«Tpэбa быць дaлeй aд гpaд».
Камейша, К. Плёс : лірыка / Казімір Камейша. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 110 с.
Верш са зборніка
«Сон»
(Жарт пра нежартоўнае)
Каханая,
Прысніў я страшны сон:
Ішлі ардой у наступ нашы рэчы
I чалавека бралі у налон,
I енк гучаў ратоўны, чалавечы.
Кадр 1
Здаваліся стваламі дываны
I білі ў быт квяцістаю карцеччу.
Партрэты шлюбныя зрывалі са сцяны,
Ішлі на чалавека ў наступ рэчы.
Сталоў і крэслаў рушыла карэ,
Падняўшы пагражальна пікі ножак.
I з цюбікаў страляў тэрмітна крэм,
I біламі у быт дубасіў ложак.
Ішлі у наступ (божа, памажы)
Аўтамабілі, дачы, гаражы,
Дублёнкі, джынсы і капелюшы,
Ішлі, каб чалавека задушыць.
За што якое гэты глум і здзек?
Быў чалавек не ў сілах запярэчыць.
I знік ён праз хвіліну, чалавек,
I перайшла улада ў рукі рэчаў.
Кадр 2
Я глянуў: абязлюднеў мой пакой.
Гулялі рэчы грознай талакой.
Мне пёс да ног наморднік палажыў:
«Цяпер не я, а ты мне паслужы!»
I самавар зажыхкаў, як вулкан,
Пярсцёнкі не свяціліся дзівосна.
Загадваў мне, гаспадару, дыван:
«Ідзі, купі мне пару пыласосаў!»
I той жа фірмы моднае дыван
Круціў, відаць, пры мне, жывым, раман.
Пакуль я рукі ў роспачы ламаў,
Цябе уласны ложак абдымаў.
I свежай лакіроўкі «Жыгулі»
Цябе далёка ад мяне вязлі.
Ці ведаеш,
Я у палоне быў,
Прачнуўся, а не збег з таго палону.
Сядзім з табою, сумных два рабы.
I сумна рэчам б’ём да ног наклоны.
Прачніся, о, цвярозы чалавек,
Пакуль ты не залез ў мяшчанства кокан.
Няхай табе дыктугоць мода, век, -
Не прыніжайся - узлятай высока.
Няхай тваё вялікае імя
Не запалоніць хцівасць аніколі.
Ёсць сцены, ложак, стол, і ты, і я,
Сямейиы лад…
А што нам трэба болей?!
Камейша, К. Чмяліны груд : вершы, паэмы / Казімір Камейша. – Мінск : Беларусь, 2014. – 296 с.
Дом
(урывак з паэмы)
Мурожна, і мядова, і трывожна
Увечары ля Нёмана-ракі.
Ну вось і грузавік — мой спадарожнік.
Давай, браток, кіруй у Навікі!
Дарога, хоць і часам гаманкая,
А зараз анідзе душы жывой.
Дрыжыць, дрыжыць ад дзіўнага спаткання
Збялелае маладзіка брыво.
У кругаверці зоры і аблокі,
I думкі, што шукаюць шлях наўпрост.
I весела сустрэне — рукі ўбокі —
Цераз Сулу драўляны гулкі мост.
Дык, значыць, блізка.
Гора для шафёра,
Калі яго ў баранак круціць сон.
Раскрыжаванне…
«Паварот каторы?» —
Пытаецца, прыкурваючы, ён.
Што адказаць?
Такая нечаканасць…
У бок які, сказаць, махнуць рукой?
Адзін вядзе у вёску, да каханай,
Другі вядзе у вёску, да бацькоў…







