Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мікола Хведаровіч

120 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Міколы Хведаровіча ў нашых бібліятэках

Мікола Хведаровіч (Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч, 1904 — 1981) — паэт, празаік, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1937 года.

Нарадзіўся 6 красавіка ў г. Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У часы першай сусветнай вайны ён як бежанец трапляе ў горад Калугу, дзе быў прыняты на выхаванне ў дзіцячы прытулак для дзяцей-бежанцаў. Там ён вучыўся ў гарадскім вучылішчы, дзе выкладчыкам фізікі быў К. Э. Цыялкоўскі.

У 1918 годзе вярнуўся дамоў і паступіў у Цімкавіцкае гарадское вучылішча. З прыходам немцаў вучылішча закрываецца, і Хведаровіч працуе батраком. У пачатку 1919 года, з прыходам Чырвонай Арміі, ён уступіў у камсамол і з’яўлялся адным з арганізатарам камсамольскіх ячэек на Случчыне.

У 1924 годзе — камісар ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы, а ў 1925 годзе атрымлівае накіраванне на вучобу ў Мінск на рабфак. Затым вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння працаваў у прэсе.

У жніўні 1938 года быў рэпрэсіраваны. Прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска, працаваў у г. Каршы (Узбекістан). У 1949 годзе паўторна арыштаваны і сасланы ў г. Енісейск Краснаярскага краю. Реабілітаваны ў 1955 годзе. У 1956 вярнуўся ў Мінск.

Творчая біяграфія

Друкавацца пачаў у 1924 гoдзe. У 1929 годзе выходзіць першая яго кніжка вершаў «Настроі», а потым «Рытмы», «Баявыя песні» (абедзве 1930), «Тэмпы-кантрасты» (1931), «Вайна за мір» (1932), «Усім сэрцам» (1937), «Залаты лістапад» (1957), «Перазвон бароў» (1961), «Зоркі на камені» (1968), «Крынічка» (1978), «Любістак» (выбранае, 1984) і інш. Асаблівасць яго паэтычнай манеры – публіцыстычнасць, спалучаная з лірызмам, канкрэтнасць і рэалістычнасць вобразаў.

Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Споведзь перад будучыняй» (1978), кніг нарысаў і ўспамінаў пра выдатных беларускіх пісьменнікаў «Памятныя сустрэчы» (1960, 3-е выданне перапрацаванае ў 1977), «Незабыўнае» (1976).

Пісаў для дзяцей. Выдаў кніжкі «Сонечны зайчык» (1961), «Лясныя званочкі» (1968), «Крылы» (1973), якія напісаны з вялікім майстэрствам і любоўю да юных чытачоў. Пераклаў на беларускую мову «Казку пра цара Салтана» А. С. Пушкіна.

Вверх