Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Ілья Гурскі

125 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Ільі Гурскага ў нашых бібліятэках

Ілья Данілавіч Гурскі (1899-1972) — пісьменнік, драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Нарадзіўся 26 красавіка 1988 года ў вёсцы Замосце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У 15-гадовым узросце пачаў самастойнае працоўнае жыццё. Яму ўдалося паступіць спачатку рабочым на сталеліцейны завод у Петраградзе, потым набыў кваліфікацыю памочніка машыніста. Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі. З 1919 да 1924 гг. служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у грамадзянскай вайне. Быў цяжка паранены.

У той час Ілья Данілавіч не мог нават і ўявіць, што ён калі-небудзь будзе пісьменнікам. Аднак дэмабілізаваўшыся ў 1924 годзе, ён адразу прыступіў да выкананне гэтай мары: адначасова працуючы ў Мінску ў Галоўрэперткоме, начальнікам Галоўмастацтва Беларусі, вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта (скончыў у 1932). Пасля займаўся ў аспірантуры АН Беларусі.

У 1935-1941 гадах з’яўляўся рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». Гурскі імкнуўся захаваць аб’ектыўнасць у ацэнцы творчасці кожнага пісьменніка, не дапускаў вострай крытыкі. У час Вялікай Айчыннай вайны рэдагаваў газету «За свабодную Беларусь» і сатырычны часопіс «Партызанская дубінка». У 1942 годзе па хадайніцтву беларускага ўрада разам з групай беларускіх пісьменнікаў быў дэмабілізаваны. З 1944 па 1960 гг. узначальваў часопіс «Беларусь».

Творчая дзейнасць

Як драматург пачаў выступаць у 1928 годзе. Аўтар п’ес «Дрыгва» (1928), «Качагары» (1930), «Маці» (1934), «Сваты» (1935), «На варце» (1938), «Хлеб» (1949), «Свае людзі» (1950) і інш. У 1936 выйшлі «Драматычныя творы».

З першых яго спроб асабліва ўдалай аказалася п’еса «Качагары» (пастаўлена Другім Беларускім драматычным тэатрам у 1931 годзе). Твор крыху біяграфічны. Праца на заводзе дапамагла яму адчуць рабочую атмасферу і перадаць яе ў творы.

У цяжкія ваенныя гады Ілья Гурскі найбольш выявіў сябе як пісьменнік, баявое слова якога было вострай зброяй супраць нямецкіх акупантаў. Апрача невялікіх твораў – апавяданняў, фельетонаў, рэпартажаў працуе над раманам «У агні», які выйшаў з друку ў 1952 годзе. Кніга напісана паводле баявых зводак партызанскіх злучэнняў.

Пра падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, стварэнне Беларускай ССР расказваецца ў рамане-хроніцы «Вецер веку» (1966). У 1971 годзе напісаны раман-памфлет «Чужы хлеб».

Вверх