Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Дуброўскі Алесь

Анатаваны спіс

Незабыўнае

Дуброўскі, А Незабыўнае : вершы / Алесь Дуброўскі. – Мазыр : Калор, 2014. – 119 с.

Верш з кнігі «Дарогай вясны»

Дарога да дому
Дарога да дому
Заўжды карацей
За самай кароткай
Ад дому сцяжынкі,
Таму, калі маці
Праводзіць дзяцей,
То доўга махае
Ўслед ім хусцінкай.
А потым жыве
Яна марамі сноў,
Чакае гасцей,
Спадзяецца, вядома,
Што дзе мы не будзем,
А досвіткам зноў
Здаровыя прыдзем
Да роднага дому.
І час пралятае —
Збываюцца сны,
Прыходзяць дадому
Былыя гарэзы,
І толькі цяпер
Заўважаюць яны:
«О, колькі ў матулі
Маршчынак-парэзаў!»
Таму і здаецца
Заўжды карацей
Дорога дадому
Былому салдату,
Бо вельмі чакае,
Правёўшы дзяцей,
Матуля зварот іх
У родную хату.
Яблыні зацвілі
На Радзіме спрадвеку ў маі дажджыць,
Калі яблыні квеценню пеняцца,
Бо прыродзе шкада цёплы дзень падарыць,
І зіма паўзабытая вернецца…

І яна, бы прыходзіць ізноўку да нас,
Усцілаючы глебу пялёсткамі,
Што па колеру снегу падобны якраз,
Толькі маюць адрозненне простае:

Снег, па-сутнасці, гэта — заўсёды вада…
А кветкі не толькі зрок радуюць:
З іхняй завязі ў нашых сцішэлых садах
Выспяваюць да верасня яблыкі!

Дуброўскі, А. Вершы / Аляксандр Дуброўскі // Літаратурная Гомельшчына : альманах. Вып. 5 / Гомельскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. – Мазыр : Калор, 2010. – С. 35-39.

⚹ ⚹ ⚹
Не напісаў я лепшы верш
Хоць час ужо прыспешвае:
Я проста жыць спяшыў найперш,
Каб потым трызніць вершамі.

Відаць, мая памылка ў тым,
Хоць наглядзеўся рознага…
Для вершаў трэба быць святым,
Жыццё ж гарэніць прозаю…

Ды не шкадую, што сплыло —
Такі даўно не першы я.
І дня наступнага святло
Яшчэ адорыць вершамі!..

Дуброўскі, А. Вершы з цыкла «Люблю і кахаю» / Алесь Дуброўскі // Літаратурная Гомельшчына : альманах. Вып. 6 / Гомельскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. – Мазыр : Калор, 2011. – С. 48-51.

⚹ ⚹ ⚹
Чырвоная ябланя ў яблыках ўся
І аніводнага лісціка!
Каб сам не пабачыў, сказаў бы: хлусня
Ці проста нейкая містыка.

А чырвоная яблыня на ўвесь двор
Яркаю свеціцца свечкаю…
Аднойчы пабачыўшы гэткі ўбор,
Нібы дакрануўся да вечнасці!

Дуброўскі, А. Вершы / Алесь Дуброўскі // Літаратурная Гомельшчына : альманах. Вып. 11 / Гомельскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. – Мазыр : Калор, 2015. – С. 11-14.

⚹ ⚹ ⚹
Пакліч мяне, раптоўны ўспамін,
У сад, што тоне ў кіпені пялёсткаў,
Дзе тонкім пахам пеніцца язмін
І нас тактоўна вабіць прэч за вёску…
Шкада, нішто не вечна на зямлі:
Аднойчы пад дажджом язмін пажухнуў,
На кветках іншых жвавыя чмялі,
І два вакны на ўскраіне патухлі…
Маёй сядзібы вокны…
Сад стары
Карчуюць: ад язміну нуль карысці…
З трывогай я ўзіраюся ў муры,
Дзе ўспаміны нашы пасяліліся…

Дуброўскі, А. Вершы / Алесь Дуброўскі // Роднае : фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна / Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны ; укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная праца, уступныя артыкулы, рэдагаванне І. Ф. Штэйнера, В. С. Новак. – Мазыр : Белы вецер, 2000. – С. 252-254.

⚹ ⚹ ⚹
Пакуль на плоце чыстая даёнка
У ранішняй дрымоце падсыхае —
На небасхіл за поўняй наўздагонку
Акраец сонца росны выплывае…

Такое паўтараецца штолета,
І мне здаецца ў ранішняй дрымоце:
Зусім не сонца правіць гэтым светам,
А тая, што вісіць пакуль на плоце…
Вверх