Бутрамееў Уладзімір
Анатаваны спіс
Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Бутрамееў. – 4-е выданне. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2005. – 127 с. : іл.
Францыск Скарына
Францыск Скарына — наш самы славуты зямляк. Сярод вялікіх людзей нашай зямлі ён стаіць, бадай што, на першым месцы. Скарына і вучоны, і пісьменнік, і выдатны асветнік. Але самае галоўнае - ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.
На жаль, пра жыццё Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся ў сям’і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі - Полацку. У Полацку ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час гэтая мова лічылася міжнароднай мовай навукі, на ёй чыталі лекцыі ва універсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў і паступіў вучыцца ў кракаўскі універсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі. Закончыўшы Падуанскі універсітэт, Скарына атрымаў дыплом доктара медыцыны.
Скарына бачыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, бо іх друкавалі ў друкарнях, а не перапісвалі ад рукі. I ён вырашыў друкаваць кнігі на беларускай мове. У той час галоўнай кнігаю лічылася Біблія. Скарына паехаў у Прагу і там надрукаваў Біблію на роднай мове. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім княстве друкарню.
Скарына пражыў складанае жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў зноў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам. У Празе, далёка ад роднага Полацка, Скарына і памёр.
Нашчадкам засталася справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку ў Беларусі. Паслядоўнікі беларускага друкара Пётр Мсціславец і Іван Фёдараў заснавалі друкарню і ў Маскве.
Але Скарына быў не толькі друкаром. 3 гравюр, змешчаных у кнігах, відаць, што ён выдатны мастак. А прадмовы, пасляслоўі, каментарыі сведчаць аб ім як адным з найцікавейшых пісьменнікаў. У адной з прадмоў Скарына выказаўся як узнёслы патрыёт сваёй зямлі: «…звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, адчуваюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Гэтак жа і людзі, — дзе нарадзіліся, да таго месца і вялікую ласку маюць».
3 гэтымі словамі Скарына і ўвайшоў у гісторыю нашай радзімы.
Бутрамееў, У. Страсці па Аўдзею : народная драма ў шасці дзеях / У. Бутрамееў // Сучасная беларуская драматургія : традыцыі і наватарства. – Мінск : Сэр-Віт, 2003. – С. 380-420.
Урывак з п’есы
Дзея першая
Хата Аўдзея. Пасярэдзіне стаіць стол. Ля стала з абодвух бакоў лавы. На покуці іконы. Гучыць ранішняя малітва.
Бацька Аўдзея (стаіць перад іконай). «Госпадзі, услыш малітвы рабоў недастойных, яко ёсьць человеці в поце ліца дабываюшчые хлеб свой... Восстав, благодарю цябе, святы Божа, яко радзі твайго долгацярпенія не прагневался на мяне, лянівага і грешнага, не прызвал пагібель, но человеколюбствовал і допусціл мяне восстань ато сна... I дал мне мімошедшее время ночі сей без напасці от всякого зла прейці... Госпадзі, просім шчадрот тваіх от века ідушчых, за труды нашы воздай і пошлі дзень безгрешный і ўсердзіе і сміреніе всякому рабу своему в прележных трудах крестьянствующего на земле... I сохрані ісполняющіх закон твой і завет твой... Амінь...»
Пад словы малітвы да стала збіраецца сям’я Аўдзея, разам з гаспадаром.
Аўдзей. Андрэй і Макар, запражыце коней – снапы павозіце, што засталіся. Дзеці, каласкі збіраць на калінавае поле! (Паварочваецца да старога бацькі, што сядзіць ля яго па левую руку.) Схадзі на гумно, прыгледзь, каб усё прыгатавана было, каб потым не хапацца. Прывязуць снапы - складзіце. (Працягвае, пасопшы носам.) Манька з Нінкай, бульбу дакопваць! Са ўчарашняга разагнана, а пасля абеду Макар яшчэ разгоне, к вечару каб з поля. Ты, Варвара, з дзеўкамі перабіраць, ды паспяшайцеся, трэці дзень капошыцеся!
Варвара. Сёння кончым. Пагода стаіць.
Аўдзей. Бог не для таго пагоду даў, каб спаць на ёй над бульбай ці языкамі трападь. Работы ўперадзе хапае. (Зноў звяртаецца да старого.) А на гумно я сам пасля прыйду.
Усе разыходзяцца.
Аўдзей. Андрэй!
Андрэй спыняецца і чакае.
Адвязеш снапы, прыйдзеш сюды. Праз тыдзень паедзем на базар. Прададзім пудоў семдзесят бульбы дробнай. Прыкінем грошы. Пара вучыцца грошы лічыць.
Абодва доўга маўчаць.
Ну што стаіш? Ідзі рабі.
Андрэй усё роўна стаіць на месцы. Аўдзей, паглядзеўшы на яго спадылба, пасапеўшы носам, гаворыць.
Ну дык вось… Калі сённі ўправімся… Заўтра з’ездзім да Кацькі, паглядзім, як там яна, як за шляхтай год пражыла; мо пабагацелі, што носа не кажуць… А потым ужо і пагаворым, перад суботай, з табой...
Андрэй выходзіць, Аўдзей дастае паперку, аловак, лічыць.
Калі семдзесят пудоў па восем капеек… Восенню… Хлеб па восені па трыццаць… (Піша нешта ў паперцы, чапляе на нос акуляры.) З жыдам разлічыцца… А калі пакінуць у доўг, не разлічвацца, а аддаць вясною… Каня на восень… А можа, вясною… Падаткі наперад… Аўса зімою…
Уваходзіць вандроўнік. з торбай, кійком, у лапцях…
Бутромеев, В. Всемирная история в лицах : Древний мир / Владимир Бутромеев. – Москва : Олма – Пресс, 1999. – 319 : ил. – (Детский Плутарх). – (Энциклопедия школьника).
Бутромеев, В. Всемирная история в лицах : Древний мир – 2 / Владимир Бутромеев. – Москва : Олма – Пресс, 1999. – 319 : ил. – (Детский Плутарх). – (Энциклопедия школьника).
Бутромеев, В. Всемирная история в лицах : раннее средневековье / Владимир Бутромеев. – Москва : Олма – Пресс, 1999. – 319 : ил. – (Детский Плутарх). – (Энциклопедия школьника).
Бутромеев, В. Всемирная история в лицах : позднее средневековье / Владимир Бутромеев. – Москва : Олма – Пресс, 1999. – 319 : ил. – (Детский Плутарх). – (Энциклопедия школьника).
Бутромеев, В. Всемирная история в лицах : ХIХ-ХХ века / Владимир Бутромеев. – Москва : Олма – Пресс, 1999. – 319 : ил. – (Детский Плутарх). – (Энциклопедия школьника).
Бутромеев, В. Всемирная история в лицах : новое время / Владимир Бутромеев. – Москва : Олма – Пресс, 1999. – 319 : ил. – (Детский Плутарх). – (Энциклопедия школьника).










