Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Максім Багдановіч

Анатаваны спіс

Творы

Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. Т. 1. : вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды / Максім Багдановіч ; [Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 752 с. : іл.

Верш са зборніка

Вераніка
(урывак з вершаванага апавядання)
Я на душы ўражлiвай маю
Жыцця мiнулага пячаць:
Схачу свой вольны верш пачаць, —
I ўраз пра прошлае згадаю;
У даль вядуць мяне сляды
Да вас, дзiцячыя гады.

Устае перад маiм паглядам
I вулка, веючая сном,
I цiхi старасвецкi дом
З цянiстым, адзiчэлым садам;
Над iм шпакоўнiца ў гары,
А ўкруг схiлiўся тын стары.

Дом гэты да паноў Забелаў,
Суседзяў нашых, наляжаў;
Я змалку там штодзень гуляў,
З дзяцьмi iх лез на дахi смела,
Рваў яблыкi, рабiў садом
I крыкам поўнiў цэлы дом.

Вясёла йшлi гулянкi нашы:
Пад шум i гук размах рукi
Збiваў здалёку гарадкi,
Быў чутны смех пры вiдзе «кашы»,
I кожны стрымываў свой плач,
Калi ўразаўся ў плечы мяч.

А вечарком мы выпускалi
У паветра белых галубоў.
Зрабiўшы некалькi кругоў,
У вышыню яны шыбалi,
Як чысты снег, кружылi там
I падалi на дахi к нам.

Калi ж сачыўся бледнаваты
Зор сiнiх свет праз небасхiл,
I уплатаўся вулак пыл, —
Мы ўсе пяялi каля хаты,
I напаўняў нягучны хор
Маркотнай песняй сцiхшы двор.

Так ў гулянках пралятала
Маё дзiцячае жыццё,
А поруч цiхае дзiцё,
Дачка Забелаў, узрастала.
Яе я мала знаў: яна
Ўсягды была сама, адна.

Жылося цяжка Веранiцы
(Хай так дзяўчынку будзем зваць):
Яе памерла рана маць,
I не было саўсiм сястрыцы,
А бацька сэрца хоць i меў,
Ды прытулiць яе не ўмеў.

Таму з маленства палюбiла
Хавацца ў сад стары яна,
Дзе веяла дыханне сна
I цiшыня ў паветры плыла,
I нерухомы быў спакой,
Маўляў у глыбiнi марской.

Не калыхнуцца лiсцяў хвалi,
Ўспласнуўшы пенаю цвятоў
Паверх чарэшнявых кустоў;
Кiпiць шум места дзесь там далi,
А тут i глуха i цямно, —
Не зварухне марское дно.

I забывала Веранiка
Мiж зёлак з кнiжкай аба ўсём,
А ўзгляне, — сад кiпiць жыццём:
Над ёю куст шыпшыны дзiкай,
Бруяе блiзка сонны шмель,
I горка пахне тонкi хмель.

Iзноў странiца за странiцай
Раскрытай кнiгi шалясцiць;
Нячутна час кудысь бяжыць,
Раяцца думкi Веранiкi, —
Усё расце душа яе
I ў паўнаце красы ўстае…
Выбраныя

Багдановіч, М. Выбраныя творы / Максім Багдановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 255 с.

Мастацкая проза

Гарадок

Сярод глухой пушчы стаіць невялікая вёсачка. Сярод вяскоўцаў дасюль яшчэ памятаюць, як прыйшоў некалі ў гэтую пушчу, нiкiм яшчэ не займаную, мужык Каліна разам з пяццю cвaiмi дарослымі сынамі. Перш за ўсё ён зpaбiў нажом на кары дрэваў зарубкі, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, i выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Пасля пачаў кратацца каля раллі. Вырубіць глyxi сталетні бор не было змогі, але Каліна даў сабе рады: запаліў яго. Амаль не на вярсту ляглі высокія cacoнкi шэрым попелам на зямлю. З’явілася так званае ляда. Тады Каліна паставіў сабе на ўзгорку сялібу i пачаў карчаваць ляда. Шмат цяжкай працы паклаў ён на тое, каб вырубіць абгарэлыя пні, вырваць моцныя корні. Але што за буйнае жыта ўзрасло, калі ўзараў тое поле да засеяў яго. Ведама, — на цаліне, да яшчэ ўтучненай попелам. На некалькі год хваціла хлеба Каліне.

Сынаўя Каліны ажаніліся, пабудаваліся. Так вырасла тут цэлая вёсачка. Звалася яна Калінавічы.

Зямлёю яны ўладзелі супольна, працавалі на ёй усёй грамадой, а ўраджай дзялілі па хатах, сколькі ў кожную было патрэбна. (Дзяліў наперад i загадваў гаспадаркай сам Каліна, а калі ён памёр, дык яго старшы сын. Так рабілi i ix дзеці, i ўнукі.) Апрача раллі, займаліся яны i рыбалоўствам, хадзілі біць стрэламі цецерукоў…

Калі памёр Каліна, зрабілі дзеці па iм пaмiнкi — трызну i пахавалі яго ў зямлі, паклаўшы туды яго лепшыя i найпатрэбнейшыя рэчы: сякеру, нож, агніво, красала i шмат іншага. Рабілі так, бо думалі, што ўсё гэтае будзе патрэбна бацьку на тым свеце, як i на гэтым. Каб успакоіць бацькаву душу, чатыры разы на год спраўлялі «дзяды», на радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад’есці. Думалі, што праз гэтае бацькава душа будзе памагаць ім у гаспадарцы i адверне ад ix усялякае ліха.

I ўсе іншыя русічы таксама пакланяліся душам бацькоў. Апроч гэтага, пакланяліся яны сонцу, бо ад сонца найбольш залежала ўся ix гаспадарка, увесь ix быт…

Царства

Багдановіч, М. Зачарованае царства : вершы / Максім Багдановіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 32 с. : іл. – (Кнігі нашага дзяцінства).

Над возерам
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці.

Ў іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць і блутаюць срэбныя ніці;
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: «Засніце».
Вадзянік
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся — сплю на дне ракі.
Твар травой аблутана, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.

Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —
І усё навокала сном адвечным спіць.
Край

Багдановіч, М. Краю мой родны! : вершы, казкі / Максім Багдановіч. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 190 с. : іл.

Вершы са зборніка

Раманс
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая ў нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе…
⚹ ⚹ ⚹
Плакала лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся слязінкі на поле.
Але прыгожаю восенню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеннія, кветкі, ўспаённыя
Тугаю, горам, слязінкамі лета.
Кветкі асеннія, родныя, бледныя!
Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.
Можа таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.
Зімой
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
Цвяток

Багдановіч, М. Цвяток радзімы васілька… : вершы / Максім Багдановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 159 с. – (Запаветныя радкі).

У кніжку ўвайшлі лепшыя творы Максіма Багдановіча ў арыгінале і ў перакладзе на латышскую мову.

Вверх